Крыстоф Бэкер, Член праўлення аб‘яднання «Правы человека ў Беларусi».

Справаздача пра 14-ты Мiнскi Форум, Лiстапад 2016.

У дадзены момант Беларусь паiзцыянуе сябе ў якасцi пасрэднiка ў напружаных стасунках Расеi i ЭЗ. Гэта сведчыць пра яе iмкненне дыстанцавацца ад Расеi, з якой Беларусь цесна звязана ў сферах эканомiкi, палiтыкi , i, перш за ўсе, бяспекi. У то жа самы час роля т. зв. трацейскага суддзi, да якой iмкнецца Беларусь – гэта сiгнал Эўразвязу, што рэжым не мае асаблiвага намеру цалкам арыетавацца на ЭЗ i прымаць усе яго каштоўнасцi. Таму Эўразвяз павiнен усведамляць, што палiтыка зблiжэння, якую зараз праводзiць Беларусь, мае выключна геа-стратэгiчныя i эканамiчныя матывы. На ўзроўнi каштоўнасцяў стасункi застануцца па-ранейшаму няпростымi. Таму крокi ЭЗ павiнны быць добра ўзважанымi, iх неабходна падмацоўваць канкрэтнымi дамоўленасцямi. Несумненна, Эўразвяз не зацiкаўлены ў паглынаннi Беларусi Расеяй. Трэба ўсяляк падтрымлiваць краiну, каб прадухiлiць такi сцэнары. Тым не меньш, гэта не павiнна служыць для Эўразвяза падставай iсцi на ўступкi па пытаннях дэмакратычных каштоўнасцяў i правоў чалавека.

Упершыню пасля шасцiгадовага пeрaпынку ў сталiцы Беларусi адбыўся Менскi Форум. Узнаўленне гэтага фармату, якi стварае пляцоўку для канферэнцый i дыскусiй памiж Нямеччынай i Беларуссю, адпавядае актуальнай палiтыцы дыялогу памiж ЭЗ i Рэспублiкай. За мiнулы год Эўразвяз зняў санкцыi ў дачыненнi Беларусi.

Той факт, што на Форуме прысутнiчала намеснiца мiнiстра замежных справаў РБ Алена Купчына, можна разглядаць як сiгнал ад урада Беларусi аб тым, што ён надае Форуму вялiкае значэнне. Эўразвяз прадстаўляў адказны за рэгiён старшыня дэпартамента Эўрапейскай службы знешнепалiтычнай дзейнасцi Гунар Вiганд, кiраўнiк мясцовай дэлегацыi ЭЗ Андрэа Вiкторын i ўпаўнаважаны Мiнiстэрства замежных справаў па Ўсходняй Эўропе Андрэас Пешке.

Асноўным пытаннем абодвума бакамi была прызнана бяспека ў Эўропе. Вайна ў суседняй Украiне яе iстотна пахiснула. Прадстаўнкi Нямеччыны i ЭЗ станоўча адазвался пра пасрэднiцкую ролю Беларусi на перамовах Украiны i Расеi. Узнаўленне зблiжэння ЭЗ i Беларусi i ў далейшым павiнна садзейнiчаць узаемнаму даверу i ўзмацненню бяспекi ў рэгiёне.

Прадстаўнiкi беларускага ўраду асаблiва падкрэслiвалi свой iнтарэс у развiццi эканамiчнага супрацоўнiцтва. Дзякуючы свайму гэаграфiчнаму становiшчу ў цэнтры Эўропы, на перакрыжаваннi iнтэграцыйных прастораў i гандлёвых шляхоў, Беларусь адыгрывае пасрэднiцкую, злучальную ролю – як з эканамiчнага i палiтычнага, так i з пункту гледжання бяспекi. Афiцыйны бок РБ таксама заявiў пра намер наблiзiць адзiн да аднаго Эўрапейскi i Эўразiскi Звязы i прыкласцi намаганнi для падрыхтоўкi базы для iх супрацоўнiцтва. Беларусь зацiкаўлена ў добрых эканамiчных стасунках з абодвума партнэрамi, якiя бы не процiстаялi адзiн аднаму. Тое ж самае датычыцца АБСЭ i Арганiзацыi Дагавора пра калектыўную бяспеку (АДКБ), якая знаходзiцца пад эгiдай Масквы i ў якую ўваходзiць большасць краiн СНД. Пры праслухваннi дакладаў афiцыйных прадстаўнiкоў РБ стваралась уражанне, быццам Беларусь зусiм не з’яўляецца часткай прарасейскiх аб’яднанняў, якiя ў першую чаргу знаходзяцца на службе гегеманiяльных iнтарэсаў Крамля.

Неаднаразова падкрэслiвалася незалежнасць Беларусi. Аднак прачытаны на адном з подыўмаў даклад, у якiм Звяз Беларусi i Расеi быў прадстаўлены хутчэй як сымбалiчны i на практыцы не выйшаў за межы планаў i намераў, быў абвергнуты беларускiм афiцыйным бокам. Але ў той жа самы час адчувалася патрэба большай незалежнасцi ад Расеi.

Прадстаўнкi ад беларускага ўраду прэзентавалi сваю iдэю новага Хельсiнскага працэсу, якi бы абапiраўся на менскiя дамоўленасцi памiж Украiнай i Расеяй. Пры гэтым падкрэслiвалась iмкненне абнавiць прынцыпы АБСЭ i прыстасаваць iх да актуальнай сiтуацыi. Аналiтык Яўген Прэйгерман прэзентаваў iдэю новага Хельснскага працэсу як шанец узмацнiць i забяспечыць незалежнасць Беларусi ад Расеi. Эўрапейскi бок адрэгаваў на гэтую прапанову стрымана. Варта маць на ўвазе, што такое рэфармаванне прынцыпаў таiць у сабе пагрозу iх прынцыповага падрыву i можа паслужыць падставай для iх паслаблення – аж да iх поўнай лiквiдацыi – аспекта правоў чалавека i назiрання за выбарамi. Такiя прэцэдэнты з патрабаваннeм рэформаў з краiн Усходняй Эўропы ўжо малi месца. Незалежныя аналiтыкi ацанiлi гэтую iнiцыятыву як спробу падкрэслiць важнасць менскiх дамоўленасцяў у дачыненнi да Ўкраiны i такiм чынам дасягнуць павышэння мiжнароднага прэстыжу кiраўнiка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкi.

Аляксандру Лукашэнка, несумненна, удалося за апошнiя месяцы пашырыць палiтычную свабоду дзеянняў у дачыненнi да Расеi. Пад пытаннем застаецца, да якой ступен Крэмль гатовы таляраваць незалежнасць Беларус i дзе заканчваюцца межы яго цярпення. Расея нi ў якiм разе не адмовiцца ад цесных палiтычных сувязяў з Беларуссю.

У наступным годзе ўрад Беларусi плануе выкарыстаць пазiцыю старшынi малавядомай Цэнтральна-Эўрапейскай iнцыятывы (ЦЭI) для ўзмацнення сваёй пасрэднiцкай ролi. Цэнтральна-Эўрапейская Iнiцыятыва (ЦЭI) – гэта аб’яднанне Аўстрыi, краiн былой Югаславii, Iталii, Албанii, краiн Вышэградскай групы, а таксама Беларусi, Украiны, Малдовы, Румынii i Балгарыi. Гэтая арганiзацыя больш за ўсё актыўная ў навуковым i тэхналагчнам сектарах. Таму старшынства Беларусi ў ЦЭI належыць хутчэй да катэгорыi сымбалiчнай палiтыкi i накiравана на дэманстрацыю сваёй незалeжнасцi.

Былая апазцыйная кандыдатка на пасаду прэзiдэнта РБ Таццяна Караткевiч ад руху «Гавары праўду» таксама падтрымала пазiцыю ўрадa аб сувязной ролi Беларусi з-за яе геаграфчнага становiшча. Такая фармулiроўка не ўлiчвае той факт, што самавызначэнне краiны як маста памiж рознымi сiламi хавае ў сабе пагрозу яшчэ большага абмежавання суверэнiтэту. Менавiта гэтая пасрэднiцкая функцыя можа паставiць пад пытанне свабодны выбар Беларусi аб яе прыналежнасцi да таго цi iншага Звязу.

Шматгадовы апазiцыянер Анатоль Лябедзька выразiў крытыку ў дачыненн iнтэграцыi Беларусi ў Эўразiйскi Эканамiчны Звяз, у якiм, як вядома, дамiнуе Расея. Ён узяў пад сумненне, што ўдзел у гэтым Звязе прыносiць якую-небудзь карысць Беларусi. Яго крытычная пазiцыя па гэтаму пытанню пацвяржаецца актуальнымi лiчбамi гандлёвага абароту, якiя сведчаць пра тое, што да гэтага часу абсалютную выгаду ад гэтага Звязу атрымлiвала толькi Расея.

Акрамя гэтага, урад Беларусi ўскладае вялкую надзею на кiтайскi вялiзны праэкт «новага шоўкавага шляху», ад якога Беларусь як транзiтная дзяржава хоча атрымаць выгаду ад гандлёвых патокаў. Кiтайскае аўтамабльнае прадпрыемства «Geely“ ужо зараз вырабляе прадукцыю для Ўсходняй Эўропы ў Беларусi. Аднак развiццё кiтайскага iндустрыйнага паркa пад Менскам не рухаецца наперад, як гэтага чакалi. Кiтайскiя iнвестыцыi не дасягаюць абяцаных мiльярдаў i акрамя гэтага, у сваёй большасцi звязаны з прыцягненнeм кiтайскiх прадпрыемстваў, якiя выконваюць тут замовы. Як i ў iншых мейсцах, гэта прыводзiць да фiнансавання пад запазычанасць i экспарта кiтайскх паслуг з мiнiмальным стварэннeм дабаўленай вартасцi для мэтавай краiны.

Дыпламаты з Нямеччыны i Брюсэля падкрэслiлi, што ў дыялоге з Беларуссю значную ролю адыгрываюць пытаннi базавых правоў i правоў чалавека. Неаднаразова гаворка заходзiла пра смяротнае пакаранне, на якое заклiкалi, сама меней, налажыць мараторый. Гэтая тэма зручна з таго пункту гледжання, што тут абодва бакi могуць заявiць пра свае адрозныя пазiцыi, i ў той жа самы час пазбегнуць няпростых абмеркаванняў больш будзённых пытанняў пра правы чалавека i дэмакратыю. Гэтыя пытаннi нiводным з бакоў не закраналiся канкрэтна. Нямецкi пасол падкрэслiў, што гарантыя правоў чалавека i забеспячэнне базавых свабод зусiм не супярэчаць бяспецы, а наадварот з’яўляeцца яе перадумовай i асновай, а гэта значыць, уяўляе сабой узаемавыгадны iнтарэс для абодвух бакоў.

Выступленне адзiнага нямецкага дэпутата з’явлася адметным кантрастам да агульнага фону дыскусii. Карл-Георг Вэльман ад хрысцянска-дэмакратычнай партыi выказаў думку аб правале ўсходняй палiтыкi Эўразвязу i Нямеччыны. Згодна з нiм, пра гэтае сведчыць вайна на Ўкраiне i апошнiя 10 гадоў стасункаў з Беларуссю, якiя з-за палiтыкi санкцый ён лiчыць пацярпеўшымi няўдачу. Пры стварэннi Ўсходняга Партнэрства Расеi, на яго думку, не было нададзена належнай увагi. Акрамя гэтага ён лiчыць, што было памылкай ставiць Украiну перад ультыматумам: асацыяцыя з ЭЗ альбо ўваход у Эканамiчны Эўразiскi Звяз з Расеяй. Гэтыя выказваннi дэпутата паўтараюць вядомы i неаднаразова абвергнуты наратыў, якi не адпавядае рэчаiснасцi.

Таксама ён, па сутнасцi, крытычна выказаўся наконт iмкнення ЭЗ правесцi ў суседнiх краiнах палiтыку трансфармацыi, нягледзячы на тое, што, на яго думку, самi гэтыя краны гэтага зусiм не жадаюць. Для пацвярджэння сваiх довадаў ён прывёў прынцыпы АБСЭ, згодна якiх дзяржаўны суверэнiтэт уключае таксама свабодны выбар краiнамi сваiх саюзнiкаў. Такая трактоўка Хельсiнскiх дакументаў вельмi нагадвае савецкую iнтэрпрэтацыю i ставiць пад сумнеў унiверсальнасць базавых свабодаў. Акрамя гэтага, такая пазiцыя iгнаруе той факт, што палiтыку рэпрэсiўных прапагандысцкiх рэжымаў нельга атаясамлiваць з волевыяўленням iх народаў. Выказваннi Вэльмана вызвалi збянтэжанасць у большай часткi беларускай публiкi. Кiраўнiк дэлегацыi ЭЗ парыравала яму на подыўме i прэзентавала пазiцыю Эўразвяза, якая адрознiваецца ад той, якую падаў Вэльман. Вельмi прыкра, што акрамя яго з нямецкага боку не было дэпутатаў, якiя бы прэзентавалi больш дыферэнцыяваны погляд федэральных органаў.

Брюсэльскi бок заявiў, што згодна новага палажэння, Усходняе Партнэрства збiраецца будаваць стасункi, прыстасаваныя да ўмоваў партнэрскай краiны, таксама i з Беларуссю. Пра дагавор аб асацыяцыi, як з iншымi краiнамi Ўсходняга Партнэрства, аднак, гаворка пакуль не iдзе. Але некалькi дзён да Форуму Эўразвяз унёс прапановы па супрацоўнцтву ў т.зв. «кааперацыйных галiнах» (partnership priorities), якiя будуць таксама абмяркоўвацца з беларускiм бокам. Згодна новага палажэння, краiны-партнэры самастойна змогуць вырашыць, у якiх галiнах яны жадаюць узмацнiць супрацоўнцтва з Эўразвязам. ЭЗ вельм падтрымлiвае iдэю ўключэння прадстаўнiкоў арганiзацый ад недзяржаўнага сектара, але тут яшчэ шмат над чым трэба працаваць. Тым не меньш, намеснiца мiнiстра замежных справаў Купчына па сваёй iнцыятыве пачала гаворку пра тое, што ў дыялоге з ЭЗ шукаюцца шляхi для ўдзелу ў iм грамадзянскай супольнасцi.

За апошнiя годы Беларусь знешне адметна наблiзiлася да Захаду. Рознiчны гандаль, якi да нядаўняга часу нагадваў савецкi, паступова змяняецца i пачынае следаваць заходняму прыкладу, у тым лiку адметна даўжэйшыя працоўныя гадзiны. З’явiлiся вялiкiя супермаркеты i шопiнг-молы. Аднак цэнаўтварэнне адрознiваецца ад нямецкага нязначна. Кошт тавараў нават першай неабходнасцi толькi ненашмат нiжэй за заходнеэўрапейскi, што робiць iх цяжкадаступнымi. Чаго па-ранейшаму не хапае, дык гэта сэрвiсу. Чыноўнiкi i дзяржаўныя служачыя ставяцца да грамадзян у аўтарытарнам стылi, атрыманам у спадчыну ад савецкiх часоў. Выключэннем з’яўляюцца малыя i прыватныя прадпрыемствы. Адметна павялiчылася колькасць транспартных сродкаў. Мнагапалосныя трасы ў працоўныя гадзiны цалкам запоўненыя. Аўтамабiлi савецкiх мадэляў сталi хутчэй выключэннем. У Менску з’явiлася значная колькасць клубаў i бараў. Хаця начное жыццё сталiцы Беларусi нельга параўнаць з суседняй пульсуючай Вiльняй, але некалькi гадоў таму i гэтае было немажлiва. Зараз заўважна гатоўнасць урада талераваць начныя ўстановы, а таксама невялiкiя культурныя мерапрыемствы, фэсты i фэстывалi. Але i ў гастранамiчнай галiне цэны амаль як заходнеэўрапейскiя. Складана ўявiць сабе, якiм чынам беларусы могуць дазволiць сабе тавары паслуг за цэны на ўзроўнi Заходняй Эўропы.

Штомесячныя даходы складаюць на дадзены момант меньш за абяцаныя ўрадам 500 €. Пенсiянеры атрымлiваюць каля 100 €. Адзiн з спосабаў выжывання – «эканомiка самазабеспячэння» на дачах.

Неаднаразовы абвал валюты разам з iнфляцыяй прынес адчувальныя абмежаваннi ў паўсядзённым жыццi i адметнае пагаршэнне жыццёвага ўзроўню. Нягледзячы на гэта, не варта чакаць сацыяльных пратэстаў. Людзi прыстасоўваюцца да новых жыццёвых рэалiяў i,падаецца, гатовы шмат сцярпець i вытрываць. Галоўным клопатам застаецца нестабiльнасць, як у суседняй Украiне.

Акрамя гэтага, беларуская эканомiка вельмi нестабiльная. Краiна знаходзiцца ў aбсалютнай залежнасцi ад штогадовых прамых альбо ўскосных расейскiх субсiдый, якiя складаюць мiльярды. У сваю чаргу яны таксама вельмi ненадзейныя ў сувязi з палiтычным напружаннeм i эканамiчнымi праблемамi ў Расеi. Беларусь ужо з 2011 года – яшчэ да пачатку эканамiчнага крызiсу ў Расеi i да падзення цэнаў на нафту – знаходзiцца ў эканамчнам заняпадзе, якi суправаджаецца знiжэннeм вытворчасцi. Гэта сведчыць пра структурныя праблемы ў краiне. У той жа самы час Беларусь, як краiна з вышэйшай экспартнай квотай, чым Нямеччына, вельмi ўспрымальная да ўсiх пазаэканамчных шокаў. У 2017 годзе ўжо трэцi год запар прагназуецца знiжэнне эканамiчнай вытворчасцi на 0,9 %, хаця гэтая тэндэнцыя iдзе на спад. Толькi ў 2018 годзе можна чакаць завяршэнне рэцэсii. Прыватызацыя не прасоўваецца. Сектар малага i сярэдняга бiзнэсу па-ранейшаму ў маргiнальным становiшчы. Аднак ад урада паступiў сiгнал зацiкаўленасцi ў яго разiвццi. Ён запытаў у Эўразвяза падтрымкi для працы ў гэтым накiрунку.

Categories: Aналіз