Стратэгічны дакумент 2017-2018

Published by Menschenrechte in Belarus on

1. Сітуацыя ў Беларусі.

Палітычныя наступствы агрэсіўных дзеянняў Масквы ў дачыненні да краін-суседак з агульнай савецкай гісторыяй не абмінаюць і Беларусь.

Абапіраючыся на альянс з Рускай праваслаўнай царквой, сёння Крэмль фармуе грамадскае разуменне дзяржавы і нацыі, каштоўнаснымі асновамі якіх з’яўляецца культура рускага свету і гонар за перамогу над нацысцкай Германіяй ў Вялікай Айчыннай вайне, якая абышлася вельмі дорага. Нацыянальнае пачуццё знаходзіць сваё відавочнае эмацыйнае адлюстраванне ў штогадовых шэсцях «Бессмяротнага палка» ў Дзень Перамогі 9 мая.

Агульная гісторыя пакут Савецкага саюза, перажытых падчас Вялікай Айчыннай вайны, знаходзіць надзвычай пазітыўны водгук у значнай часткі беларускага насельніцтва.

Пры гэтым Расія як галоўны партнёр Беларусі ў Еўразійскім эканамічным саюзе і надзейны крэдытадаўца аказвае не толькі моцны знешні ўплыў на суседнюю краіну. Адначасова Расія мае магчымасць у напружанай абстаноўцы ўздзейнічаць у сваіх інтарэсах на сяброўскія настроі шырокіх пластоў беларускага насельніцтва. Такі магчымы варыянт для Масквы паўсюдны для Лукашэнкі, яго апарата і народа Беларусі.

Акцэнтуючы ўвагу як на беларускай мове, на якой размаўляюць перш за ўсё ў сельскай мясцовасці і вельмі рэдка ў гарадах і ўладных структурах (сам Лукашэнка размаўляе на беларускай няскладна), так і на гісторыі Беларусі, кіраўніцтва краіны намагаецца стварыць калектыўнае ўсведамленне нацыянальнай ідэнтычнасці па прыкмеце яе іншасці. Усведамленне сваёй унікальнай нацыянальнай ідэнтычнасці павінна знайсці адлюстраванне ў перакананнях і дзеяннях беларусаў як у аб’ектыўнам, так і ў суб’ектыўным успрыманні.

Апошнім часам тэмай размоў з’яўляецца рэгістрацыя незалежнага ўніверсітэта ў Мінску, які ў першую чаргу прызначаны для навучання і даследаванняў на беларускай мове. Праз адчужэнне Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ), які функцыянуе ў выгнанні ў Літве і па-ранейшаму фінансуецца Еўрапейскім саюзам, гэтая ўстанова мае на мэце фармаванне беларускай культурнай і палітычнай свядомасці. Поспех такога праекта залежыць ад цярпімасці дзяржавы Лукашэнкі і мабілізацыі дастатковых фінансавых рэсурсаў. Не менш важным будзе і выбар факультэтаў, якія будуць стварацца пры ўніверсітэце.

Зараз на беларускай мове навучаюцца толькі 13% усіх навучэнцаў у школах (у 2012 годзе — 17%, у 2007 — 21%). Неабходным будзе назіраць, наколькі цяперашняе акцэнтаванне беларускай мовы паўплывае на гэтыя лічбы.

Варта ӯвагі тое, што ӯ 2017 годзе адбыӯся надалейшы зрух у дыскусіі аб нацыянальнай і моӯнай ідэнтычнасці і дзяржаӯнай незалежнасці (у тым ліку незалежнасці краіны ад Расіі). Да гэтага часу дыскусіі па вышэй акрэсленых пытаннях вялі пераважна прадстаӯнікі незалежнай грамадзянскай супольнасці з крытычнай у дачыненні да ӯ улад пазіцыяй. У 2017 годзе кіраӯніцтва краіны (у тым ліку і прэзідэнт) само усё часцей звярталіся да гэтай праблематыкі.

На Сусветным кангрэсе беларусаӯ дыяспары, які адбыӯся летам 2017 года, міністар замежных спраӯ Макей заклікаӯ беларусаӯ свету аб’яднацца падчас унутраных і знешніх выпрабаванняӯ для краіны. Сусветны кангрэс беларусаӯ склікаецца раз на чатыры гады і прадстаӯляе каля 3,5 мільёнаӯ чалавек. Акрамя гэтага Лукашэнка падкрэсліӯ гістарычную сувязь паміж Беларуссю і Вялікім Княствам Літоӯскім. Гэта можа быць успрынята яе значнае адхіленне ад афіцыйнай канцэпцыі нацыянальнай гісторыі, якая грунтуецца выключна на камуністычным мінулым і Вялікай Айчыннай вайне.

З мэтай падтрымкі незалежнасці Беларусі, якая ставіцца пад сумнеӯ праз палітычная інтарэсы кіраӯніцтва Крэмля і адпаведную дэзінфармацыю, Еӯрапейскі Саюз запрасіӯ прэзідэнта Лукашэнка на самміт “Усходняга супрацоӯніцтва” у лістападе 2017года. Запрашэнне было зроблена нягледзячы на нязменны стан сітуацыі з правамі чалавека ӯ краіне. Напярэдадні саміту ӯ кастрычніку ӯ Таліне была арганізавана публічная дыскусія паміж прадстаӯнікамі кіраӯніцтва Беларусі і ЕС, у якой роля мадэратара належыла “Форуму грамадскай супольнасці “Усходняга супрацоӯніцтва”.

Сумесныя расійска-беларускія стратэгічныя вучэнні “Захад 2017”, якія праводзяцца раз на два гады, адбыліся у верасні пераважна на тэрыторыі Беларусі са значным перавышэннем тых сілаӯ і сродкаӯ, якія былі заяӯлены краінам АБСЕ. На іх працягу былі адзначаны некалькі здарэнняӯ. Таксама адбыліся некалькі дэманстрацый супраць сумеснай акцыі. На стратэгічная вучэнні кіраӯніцтвам Беларусі былі запрошаныя назіральнікі з АБСЕ. Доспуп да расійскага боку акцыі ім прадастаӯлены тым часам не быӯ. Непакой пэӯнай часткі насельніцтва Беларусі быӯ выкліканы у першую чаргу магчымасцю надалейшай дыслакацый расійскіх вайскоӯцаӯ на тэрыторыі краіны пасля заканчэння вычэнняӯ. Але такі сцэнар не стаӯ рэчаіснасцю.

Эканамічнае і сацыяльнае становішча насельніцтва Беларусі знаходзіцца пад ӯплывам негатыӯных тэндэнцый. Вялікі рэзананс і публічныя дэманстрацыі выклікаӯ уведзены кіраӯніцтвам краіны “Падатак на дармаедства” для незарэгістраваных беспрацоӯных. Пасля таго як сістэма сцярпела першыя недазволеныя дэманстрацыі, наступныя дзеянні дэманстрантаӯ былі энергічна падаӯлены. Праз адміністратыӯныя грашовыя штрафы альбо кароткія турэмныя арышты арганізатары дэманстрацый былі нейтралізаваны. Надалейшае судовае пакаранне не было здзейснена каб не выклікаць новыя абвінавачванні ӯ палітычнай мытывацыі дзеянняӯ улад. Акрамя гэтага афіцыйная ӯлада імкнулася прадэманстрыраваць сваю здольнаць да забеспячэнню парадку і бяспекі і тым самым не даць расійскаму боку падставы для прамога альбо непрамога ӯмяшання.

У кастрычніку 2017 года ӯ выніку дэманстрацый і адпаведнага друку прэзідэнт Лукашэнка падпісаӯ указ, які вывеӯ з-пад дзеяння “Падатку на дармаедства” некаторыя віды прадпрымальніцкай дзейнасці асобаӯ. Гэта адбылся праз год пасля таго, як 18 відаӯ дзейнасці (рамонт абутку, гадзіннікаӯ, пашыӯ вопраткі і інш.) былі прызнаныя не павіннымі абкладвацца падаткам. Прадпрымальнікі ӯ такім выпадку павінны плаціць адзіны штомесячны падатак у адпаведнісці з заключанымі кантрактамі. Яны не павінны прадстаӯляць бухгалтэрскую справаздачу і падаваць дэкларацыю аб падатках. Прадукцыі асабістых прадпрымальнікаӯ дазволена прадавацца праз інтэрнэт.

Па афіцыйных статыстычных дадзеных 20% эканомікі Беларусі належыць нефармальнаму сектару, які улады супраць сваёй волі вымушаны легалізаваць.

Насельніцтва краіны спрабуе выжываць з дапамогай самастойнай прадпрымальніцкай дзейнасці альбо работы паза мажой.

Прыватны IT-сектар працуе ӯ цэлым – як і ва Ӯкраіне або краінах Прыбалтыкі – на рынак Еӯропы і Паӯночнай Амерыкі. Тэмп росту IT-індустрыі ӯражвае. Такім чынам насельніцва краіны стварае свабодныя эканамічные і да пэӯнай ступені сацыяльныя прасторы, адказаӯшыся пры гэтым ад палітычнага пратэсту і унутрыграмадскай інтэграцыі. Забарона на ӯтварэнне грамадскіх асацыяцый працягвае дзейнічаць.

Незалежная культурная сцэна працуе актыӯна і аӯтаномна.

2. Беларусь і “Усходняе партнёрства” – двухбаковыя адносіны з Беларуссю

Беларусь – неад’емная частка Еўропы

Аб’яданне “Правы чалавека ў Беларусі” („Menschenrechte in Belarus e.V.“) заклікае еўрапейскія арганізацыі, урад стран ЕС, як бізнэс так і неўрадавыя арганізацыі актывізаваць працу ў Беларусі і падтрымаць яе грамадзян ва ўпэўненнасці, што і гэта ўсходне-еўрапеская краіна з’яўляецца часткай Еўропы і што еўрапейцы будуць садзейничаць ёй і аказваць падтрымку ў барацьбе за сваю незалежнасць і ўнутранае абнаўленне.

Рэжым Лукашэнка негатыўна ўспрымае еўрапейскія ініцыятывы ў дачыненні да рэформ, таксама як і ўсходні сусед Беларусі – Расійская Федэрацыя, якая імкнецца ў рамках Еўразійскага саюза сканцэнтраваць і ўзмацніць сваю ролю ва Усходняй Еўропе і на постсавецкай прасторы ў цэлым.

Адносіны Еўрапейскага саюза і краін-удзельнікаў грунтуюцца на аснове сумесна прынятых на самітах “Усходняга партнёрства” прынцыпах, накіраваных сёння на выпрацоўку дыферэнцыраваных, індывідуальных праграм з улікам спецыфікі кожнай краіны. У якасці агульнай платформы ўзнік “Форум грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства”, які дазваляе незалежным ад дзяржавы арганізацыям падтрымліваць дыялог і вызначаць перспектывы актывізацыі грамадзянскіх ініцыятыў.

Еўрапейская камісія падоўжыла праграму падтрымкі малога ды сярэдняга прадпрымальніцтва (МСБ) у Беларусі праз Еўрапейскі банк рэканструкцыі і развіцця (ЕБРР) яшчэ на чатыры гады да 2021 года. ЕБРР рэалізоўвае праграмы ў Беларусі ў рамках “Усходняга партнёрства” з 2012 года, прапануючы ў першую чаргу кансультацыі незалежных мясцовых і міжнародных экспертаў. З 2012 па 2016 гады больш чым 250 прадпрыемствам была аказана падтрымка ў пытаннях павелічэння прадуктыўнасці, у тым ліку і выдача крэдытаў, у выніку чаго было створана 1500 новых працоўных месцаў. Да 2021 года ў праграму ЕБРР для малога ды сярэдняга прадпрымальніцтва плануецца ўключыць яшчэ 200 прадпрыемстваў з рэгіёнаў Беларусі.

У сувязі з нарастаючай напружаннасцю адносін з Расіяй Еўрапейскі саюз прызнае імкненне Беларусі да міжнароднага забеспячэння нацыянальный незалежнасці і самастойнасці краіны. У кастрычніку 2017 года Еўрапейскі саюз прыняў пастанову ўпершыню запрасіць прэзідэнта Беларусі на саміт усіх кіраўнікоў дзяржаў і ўрадаў краін-удзельніц “Усходняга партнёрства” і ЕС. Раней гэта было немагчыма ў сувязі з адсутнасцю ў кіраўніка беларускай дзяржавы дэмакратычнай легітымнасці. Такім чынам, прыярытэты ЕС у адносінах да Беларусі змяніліся, што таксама разглядаецца як сігнал Маскве.

Праблемныя вобласці

Сёння з Беларуссю вядуцца перамовы аб спрашчэнні візавага рэжыму – пакуль беспаспяхова. Акрамя таго, цэнтральнай тэмай у адносінах з Саветам Еўропы застаецца існаванне і ўжыванне ў краіне смяротнай казні. Пасля станаўлення аўтарытарнага рэжыму Лукашэнкі восенню 1996 года ў ЕС была прынята выснова аб спыненні працэдуры ратыфікацыі ўжо ўзгодненай Дамовы аб партнёрстве і супрацоўніцтве, што негатыўна адбілася на таваразвароце і дынаміцы еўрапейска-беларускіх адносін, а таксама на магчымасцях Сусветнага банка і Еўрапейскага інвестыцыйнага банка. Прынцыпы дзяржаўнай эканомікі і адсутнасць незалежных судоў перашкаджаюць замежным інвестыцыям і перадачы тэхналогій, якія з’яўляюцца неабходнымі элементамі забеспячэння канкурэнтаздольнасці беларускай эканомікі на міжнародный арэне. Членства ў Еўразійскім эканамічным саюзе не ў стане выправіць гэтыя недахопы.

Наяўныя двухбаковыя кантакты на афіцыйным узроўні і ў рамках двухбаковых грамадскіх форумаў, напрыклад, адноўлены амаль на рэгулярнай аснове форум “Нямецка-беларускай супольнасці” у Мінску, могуць спрыяць сваёй атмасферай паляпшэнню адносін, аднак больш значныя вынікі не чакаюцца.

Еўрапейскі саюз на дадзеным этапе таксама аказвае падтрымку няўрадавым ініцыятывам у недзяржаўным, муніцыпальным і грамадскім сектарах, падтрымліваючы такім чынам змены ў закрытых, то бок савецкіх ці дзяржаўна-аўтарытарных уяўленнях аб грамадстве на карысць уяўленням аб адкрытай грамадзянскай адказнай супольнасці і ўяўленням людзей і грамадзян у эканамічнай і грамадскай сферы. Такія праекты суправаджаюцца прадстаўнікамі беларускай дзяржавы.

Патэнцыял развіцця ўніверсітэтаў

Еўрапейскі саюз працягвае падтрымку зарэгістраванага ў Літве Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта (ЕГУ). Дзяржаўнае шведскае агенцтва міжнароднага супрацоўніцтва ў вобласці развіцця (SIDA) прыняло на сябе кіраванне фінансавай дапамогай ЕС, пасля таго як у кіраўніцтве універсітэтам у мінулым быў дапушчаны шэраг істотных парушэнняў. Аднак Еўрапейскі саюз адмаўляецца ўплываць на арганізацыю працы і змест навучальных і даследчых праграм, што негатыўна адлюстроўваецца на ўніверсітэце, бо адсутнасць інавацый і ініцыятывы ў дадзенай установе, як і ў іншах арганізацыях у рэгіёнах, што падпадаюць пад трансфармацыйныя працэсы, прыводзіць да застою ці нават рэгрэсу. У гэтым кантэксце часта гучыць паняцце “фіктыўная дэмакратыя”, хаця тут можна весці гаворку нават пра аднаўленне аўтарытарных палітычных і акадэмічных парадкаў. ЕГУ на сённяшні дзень больш не мае падтрымкі з боку дэмакратычнай грамадскай супольнасці Беларусі.

Пра гэта таксама сведчыць спроба даць беларускаму боку шанец знайсці акадэмічную і даследчую свабоду шляхам пробнага ўключэння дзяржаўных беларускіх ўніверсітэтаў ў Балонскі працэс. Праз два гады не бачна ніякіх вынікаў лібералізацыі беларускай дзяржаўнай сістэмы кантролю да акадэмічнай сферы.

Тут неабходна таксама адзначыць аўтарытарныя палітычныя і універсітэтскія адносіны ў краінах Усходняй і Цэнтральнай Еўропы, што з’яўляюцца членамі ЕС.

Берлiн, снежань 2017 г.

Праўленне:

Доктар Ханс-Георг Вiк
Штэфанi Шыфер
Крыстоф Бэкер
Штэфан Малерыус