Адчынены лiст да Прэзiдэнта Рэспублiкi Беларусь Аляксандра Лукашэнкi

Published by Menschenrechte in Belarus on

Шаноўны Спадар Прэзiдэнт!

Мы, 48 нiжэй падпсаўшыхся арганiзацый з 24 краiн, рэзка асуджаем няспынную хвалю затрыманняў i здзекаў з мiрных дэманстрантаў, журналiстаў, праваабаронцаў, грамадзянскiх актывiстаў, анархiстаў i прадстаўнiкоў апазiцыйных партый у Беларусi.

Большая частка затрыманняў i арыштаў тычыцца ўдзельнiкаў мiрных пратэстаў, якiя патрабуюць адмены прэзiдэнцкага дэкрэту №3 i так званага закону аб «дармаедах», якi абкладвае беспрацоўных у Беларусi падаткавым штрафам. Дэкрэт №3 абавязвае беларускiх грамадзян працаваць пэўную колькасць дзён на год, у адваротным выпадку прымушвае iх пад пагрозай арышту да аплаты падатка дзяржаве. Гэта супярэчыць арт. 41 беларускай Канстытуцыi i з‘яўляецца парушэннем мiжнароднага заканадаўства па правах чалавека.

Згодна з пасведчанняў беларускiх i мiжнародных праваахоўных арганiзацый, з 3-га па 22 сакавiка 2017 года было затрымана больш за 250 чалавек, сярод нiх – 31 журналiст. Ня меньш за 110 чалавек было прыгаворана да арыштаў ад трох да 15 дзён. Шмат з нiх па-ранейшаму знаходзiцца ў турмах альбо церпяць ад розных здзекаў i пераследаванняў.

Мы рэзка асуджаем шматлiкiя затрыманнi мiрных дэманстрантаў з прымяненнем празмернай i неапраўданай сiлы з боку праваахоўных органаў Беларусi.

Шмат беларускiх арганiзацый заявiла аб правядзеннi дэманстрацый 25 сакавiка 2017 года ў Менску i iншых гарадах Беларусi. Мы выказваем сваю занепакоенасць пра тое, што будзе гарантавана фiзiчная i душэўная недатыкальнасць удзельнiкаў мiрных пратэстаў.

Мы заклiкаем Вас як прэзiдэнта Беларусi:

    • паважаць права на мiрныя дэманстрацыi i свaбоду слова
    • забяспечыць выканaнне гэтых правоў у Беларусi i папярэдзiць iх парушэнне, асаблiва ў сувязi з запланаванымi на 25 сакавiка 2017 года дэманстрацыямi ў Менску i iншых гарадах краiны
    • пры любых умовах гарантаваць фiзiчную i душэўную недатыкальнасць усiх удзельнiкаў мiрных дэманстрацый i пратэстаў у Менску i iншых гарадах рэспублiкi 25 сакавiка 2017 года
    • устрымацца ад неапраўданага прымянення сiлы праваахоўчымi органамi на мiрных дэманстрацыях у Менску 25 сакавiка 2017 года i ў iншых гарадах Беларусi
    • забяспечыць журналiстам бесперашкодную працу, асаблiва падчас мiрных дэманстрацый
    • тэрмiнова выпусцiць усiх дэманстрантаў, журналiстаў, праваабаронцаў, грамадзянскiх актывiстаў i прадстаўнiкоў ад апазiцыi, затрыманых на дэманстрацыях з прычыны аднаго толькi мiрнага патрабавання нiмi сваiх правоў на свободу слова i сходаў
    • спынiць прэвентыўныя затрыманнi журналiстаў, праваабаронцаў, грамадзянскiх актывiстаў, анархiстаў i апазiцыйных актывiстаў
    • зараз жа спынiць пераследваннi, здзекi i запужваннi тых, хто выступае за права чалавека, свободы слова i сходаў i гарантаваць гэтыя правы ўсiм беларускiм грамадзянам
    • скасаваць прэзiдэнцкi дэкрэт №3, паколькi ён парушае мiжнароднае заканадаўства па правах чалавека

Albanian Helsinki Committee (Албанiя)
Analytical Center for Interethnic Cooperation and Consultations (Грузiя)
Article 19 (Вялiкая Брытанiя)
Association UMDPL (Украiна)
Bir Duino (Кыргiзстан)
Bulgarian Helsinki Committee (Балгарыя)
Center for Civil Liberties (Украiна)
Center for the Development of Democracy and Human Rights (Рaсея)
Charity foundation „East-SOS“ (Украiна)
Civic Belarus (Чэхiя)
CIVICUS: World Alliance for Citizen Participation(Паўдневая Афрыка)
Committee to Protect Journalists (ЗША)
Crude Accountability (ЗША)
FIDH (Францыя)
Freedom Files (Расея/Польшча)
Deutsch-Russischer Austausch (Нямеччына)
Helsinki Committee for Human Rights in Serbia (Сербiя)
Helsinki Committee of Armenia (Арменiя)
Helsinki Foundation for Human Rights (Польшча)
Human Rights Center „Postup“ (Украiна)
Human Rights Center (Азербайджан)
Human Rights Information Center (Украiна)
Human Rights Monitoring Institute (Лiтва)
Humanrights.ch (Швейцарыя)
Index of Censorship (Вялiкая Брытанiя)
Institute Respublica (Украiна)
International Partnership for Human Rights (Бельгiя)
IRFS (Азербайджан)
JEF Europe: Young European Federalists (Бельгiя)
Kazakhstan Interantional Bureau for Human Rights and the Rule of Law (Казахстан)
Kharkiv Human Rights Protection Group (Украiна)
KRF Public Alternative (Украiна)
Libereco – Partnership for Human Rights (Швейцарыя/Нямеччына)
Macedonian Helsinki Committee (Македонiя)
Memorial International (Расея)
Menschenrechte in Belarus (Нямеччына)
Moscow Helsinki Group/Московская Хельсинская Группа(Расея)
NESEHNUTI – Independent Social Ecological Movement (Чэхiя)
Norwegian Helsinki Committee (Нaрвегiя)
Ostgruppen – Swedish Initiative for Democracy and Human Rights (Швецыя)
Promo LEX (Малдова)
Protection of Rights without Borders NGO (Арменiя)
Public Verdict Foundation (Расея)
Reporters Without Borders International (Францыя)
The Netherlands Helsinki Committee (Нiдэрланды)
The Swiss Helsinki Committee (Швейцарыя)
Ukrainian Helsinki Human Rights Union (Украiна)
World Organisation Against Torture (Швейцарыя)

Categories: заявы