Пра нас

Сваёй галоўнай задачай Аб’яднанне “Правы чалавека ў Беларусі” бачыць высвятленне фактаў, датычных “знікненняў” апазіцыйных дзеячоў у Беларусі ў 1999 і 2000 гадах – палітыкаў Юрыя Захаранкі і Віктара Ганчара, бізнесмена Анатоля Красоўскага і журналіста Дзмітрыя Завадскага.

Згодна з дакладам Савета Еўропы, апублікаваным увесну 2004 года, адказнасць за выкананне і ўтойванне гэтых злачынстваў нясуць высокапастаўленыя прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі. “Правы чалавека ў Беларусі” лабіруе прыцягненне вінаватых да адказнасці – у беларускім або міжнародным судзе. Дзеля гэтага аб’яднанне цесна супрацоўнічае з сваякамі ахвяр і грамадскімі арганізацыямі, якія прадстаўляюць іх інтарэсы.

Таксама неабходна расследаваць загадкавую смерць 6 красавіка 1999 года лідара дэмакратычнай апазіцыі і кандыдата ў прэзідэнты Генадзя Карпенкі.

Зарэгістраванае аб’яднанне “Правы чалавека ў Беларусі” было заснавана 9 ліпеня 2004 года ў Берліне, Германія. Яго мэтай з’яўляецца падтрымка людзей і ініцыятыў, якія ўдзельнічаюць у ажыццяўленні правоў чалавека, вяршэнства закона і дэмакратыі ў Беларусі. Каб дасягнуць гэтага, аб’яднанне робіць наступнае:

  • Інфармаванне грамадскасці аб парушэннях правоў чалавека ў Беларусі;
  • Лабіраванне ва ўрадах, парламентах і еўрапейскіх арганізацыях сістэматычнай і пастаяннай падтрымкі незалежнай грамадзянскай супольнасці Беларусі;
  • Падтрымка НДА ў справе абароны ахвяр палітычнага пераследу ў Беларусі;
  • Гуманітарная дапамога ахвярам парушэнняў правоў чалавека.

Аб’яднанне “Правы чалавека ў Беларусі” спансіруе выключна і непасрэдна дабрачынныя ініцыятывы.

Сябрамі Аб’яднання могуць стаць фізічныя і юрыдычныя асобы.

Яго Рада складаецца з трох чалавек: Штэфан Малерыус, былы кіраўнік
Офіс фонду Конрада Адэнаўэра для Беларусі; намесніца старшыні – кіраўніца “Еўрапейскага абмену” спн. Штэфані Шыфер, а таксама Крыстоф Бекер і Дзяніс Фрыдрых.

Аб’яднанне прызначыла кансультатыўную раду, якая складаецца з прадстаўнікоў арганізацый і прыватных асоб, якія падтрымліваюць правы чалавека ў Беларусі.