Справаздача па Канферэнцыi Форума грамадзянскiх супольнiцтваў у краiнах Усходняга Партнэрства Эўрапейскага Звязу

Published by Stefanie Schiffer on

Штефанi Шыфер, намеснiца старшынi аб‘яднання «Правы человека ў Беларусi».

З 28 па 30 лiстапада 2016 года ў Брюсэлi быў праведзены штогадовы Форум грамадзянскiх супольнiцтваў у краiнах Усходняга Партнэрства – 2 днi сустрэч, размоваў ды сумесных стратэгiчных планаў з партнэрамi з Украiны, Беларусi, Азербайджана, Арменii, Малдовы, краiнамi ЭЗ i гасцямi ад Грамадзянскага Форума ЭЗ-Расея. Гэта была важная сустрэча, у якой узяло ўдзел каля 300 асоб з усей Эўропы. Упершыню з 2009 года Форум адбыўся ў Брюсэлi. На канферэнцыi таксама прысутнчалi высокапастаўленыя госцi ад Эўрапейскай службы знешнепалiтычнай дзейнасцi, Эўрапейскай камiсii па палiтыцы суседства i перамовах пра пашырэнне (DG Near) i Эўрапарламента.

Асноўнымi пытаннямi, якiя цiкавiлi прадстаўнiкоў грамадзянскiх супольнiцтваў, былi:

1. Цi здолее ЭЗ давесцi да канца працэдуру бязiвзавага рэжыму для грамадзян Украiны i Грузii. Камiсар па пашырэнню Ёханэс Хан: «Яны сваю працу зрабiлi. Цяпер справа за ЭЗ».

2. Цi будзе заключана пагадненне аб асацыяцыi Ўкраны з ЭЗ, нягледзячы на негатыўныя вынiкi рэферэндума ў Нiдэрландах. Тут усе ў руках ЭЗ. Выразней за ўсiх па гэтаму пытанню выказаўся пасол Чэшскай Рэспублiкi пры Эўразвязе Марцiн Павейшыл: «Спадзяюся, мы не правалiм гэты праэкт. Гэта азначала бы падрыў даверу да ЭЗ“. Ён даў вызначэнне ЭЗ як «праэкту ўзаемнага даверу» – «… калi мы не здолеем здзейснiць пагадненне аб асацыяцыi Ўкраiны з ЭЗ i лiбералiзацыю вiзавага рэжыму для Украны, мы атрымаем сур’езную праблему з даверам». Палiтычны аналiтык з Велiкабрытанii Ян Бонд таксама разумее сур’езнасць сiтуацыi: Усходняе Партнэрства павiнна зрабiць для сябе высновы пасля Брэксiта пакуль не позна. «Ваша задача – сачыць за сумленнасцю вашых урадаў. Цынiзм сiстэмы – асноўны саюзнiк папулiстаў i аўтарытарных дзяржаў».

3. Якiя iнструменты ЭЗ мае ў распараджэннi для таго, каб яго фiнансавая дапамога не стала ахвярай карупцыi? Што прадпрымае ЭЗ супраць карупцыi ва ўласных дэлегацыях (Арменiя)? Адзiн з адмiнiстратыўных супрацоўнiкаў Эўразвязу ўхiлўся ад прамога адказу на гэтыя пытаннi: «Мы расследуем гэтую справу …»

4. I галоўнае: цi можа ЭЗ выступаць гарантам бяспекi краiн Усходняга Партнэрства. Цвярозы адказ на гэта ад Кацярыны Матэрнaвай (намеснiца старшынi па палiтыцы суседства i перамовах пра пашырэнне (DG Near): «ЭЗ аплочвае гульню, але сам не бярэ ў ей удзел». Неаднаразова падкрэслiвалась трываласць i жыццяздольнасць краiн Усходняга Партнэрства. Эўразвяз можа падтрымаць гэтую «жыццяздольнасць» толькi праз узмацненне дэмакратычных структур (Маер-Харцiнг, дырэктар Эўрапейскай службы знешнепалiтычнай дзейнасцi). Шмат чаго ўжо зроблена ў гэтым накiрунку, але цi будзе гэтага дастаткова? Калегi з Усходняй Эўропы глядзяць на гэта аптымiстычна. Што iм яшчэ застаецца. Дiрк Шюбель (Эўрапейская служба знешнепалiтычнай дзейнасцi) падкрэслiў, што не мае анiякiх iлюзiй наконт Беларусi. Стасункi абодвух бакоў палепшылiся, паколькi Беларусь робiць намаганнi для зблiжэння з ЭЗ. Але па сiтуацыi з правамi чалавека змен не назiраецца. Тым не меньш, Эўразвяз мае намер працягваць дыялог з мэтай далейшага паляпшэння сiтуацыi.

Назiраецца змена пакаленняў: новы Форум маладзейшы, у iм значна больш жанчын i прадстаўнiкоў краiн Усходняй Эўропы. Прадстаўнiкi ЭЗ у Кiруючым камiтэце Форума – энэргiчныя маладыя людзi з Аналiтычных Цэнтраў Лiтвы i Латвii, якiя ствараюць уражанне ангажаваных кампетэнтных спецыялiстаў. «Сланом у гасцнай» (няемкай тэмай, пра якую старалiся не гаварыць) была Расея. Размоваў пра Расею было адметна мала – нi ў аператыўнай нi ў стратэгчнай галiнах ей не надавалася асаблiвай увагi. Толькi Хайдзi Хаўтала (Эўрапарламент) заклiкала да ўключэння «суседа суседзяў» i падтрымкi расейскiх недзяржаўных арганiзацый у iх цяжкай працы. Ад Грамадзянскага Форума ЭЗ-Расея прысутнiчала 5 асоб. Асаблiва актыўнай у дыскусiях Форума была Лена Белакурава, якая на дабраахвотнай аснове дапамагала на ўсiх выбарах. Гэта акт вялiкай салiдарнасцi, i ён не застаўся па-за ўвагай. Аднак яе пытанне пра тое, якiм чынам ЭЗ збiраецца аказваць падтрымку расейскай грамадзянскай супольнасцi, якая выступае супраць аўтарытарызма i шавiнзма ў сваей краiне, застаўся без адказу. Эўрапейская платформа за дэмакратычныя выбары стварыла працоўную групу «Выбары», у склад якой увайшлi Анар Мамадлi, Артур Сакунц, Аманда Валентын, Ён Маноле, Мiша Бенiдзе. Памiж iншым яны правялi планавыя абмеркаваннi па выбарах, якiя маюць адбыцца ў Арменii i да гадавога паседжання.

У цэлым, станоўчая карцiна Форума, у якiм узяло ўдзел шмат прадстаўнiкоў ЭЗ. Новыя ўдзельнiкi з Усходняга Партнэрства прынеслi з сабою новыя iдэi i пытаннi. Незадавальняючым засталося абмеркаванне праблемы з Расеяй на аператыўнам i стратэгiчнам узроўнях.

Categories: Aналіз