Стратэгiчны дакумент 2011

Published by Menschenrechte in Belarus on

Стратэгiчны дакумент пра становiшча ў Беларусi i парады для Еўразвяза i дзяржаў-членаў ЕЗ да актыўных мер у дачыненнi Беларусi

Стратэгiчны дакумент пра становiшча ў Беларусi i парады для Еўразвяза i дзяржаў-членаў ЕЗ да актыўных мер у дачыненнi Беларусi. I Сiтуацыя

  • Эканамiчна-фiнансавы крызiс на Беларусi, якi з’яўляецца вынiкам планавай эканомiкi i скарачэння расейскiх датацый, ставіць пад пытанне „contract social“, якi iснуе памiж прэзiдэнтам як гарантам эканамiчнай i сацыяльнай стабiльнасьцi i насельнiцтвам краiны. Дзеля сацыяльна-эканамiчнай бяспекi шмат людзей мiрылася са значным ушчамленнем правоў, гарантаваных мiжнароднымi нормамi. Апошнiм часам, аднак, усё больш расце агульная незадаволенасьць насельнiцтва i набiрае моц салiдарнасьць з ахвярамi палiтычнага пераследу. Улада асьцерагаецца пратэстаў, якiя ўжо даўно сталi важнай тэмай сярод шматлiкiх беларусаў. Магчымае масавае супрацiўленне рэжым папярэджвае жорсткiмi рэпрэсiямi. Лукашэнка спрабуе дамагчыся згоды ад партнёраў па Арганiзацыi Дагавора аб калектыўнай бяспецы, у якую акрамя Беларусi ўваходзяць Расея, Арменiя, Казахстан, Кыргызстан, Таджыкiстан i Узбекiстан, на заключэнне калектыўнай iнтэрвенцыйнай стратэгii ў выпадку ўнутраных палiтычных хваляванняў.
  • Каб пераадолець наступствы фiнансава-эканамiчнага крызiсу, улада звяртаецца да адмiнiстрацыйных мер. Еўразiйскi Эканамiчны Саюз, у якiм дамiнуе Расея, прадастаўляе Беларусi значны крэдыт. У сваю чаргу Расея патрабуе правядзенне прыватызацыi ў эканомiцы. Новыя крэдыты ад МВФ застаюцца туманнаю надзеяю, якая наўрад цi здзейснiцца, калi рэпрэсiйныя меры з боку дзяржавы i далей будуць працягвацца.
  • Прэзiдэнт узмацняе меры прыцясьнення дзеля ўтрымання ўлады ў сваiх руках. З-за сваёй гвалтоўнай палiтыкi яго крытыкуюць не толькi на Захадзе, але i ў Расеi. Уразлiвасьць Лукашэнкi на руку Маскве. Выкрыванне слабасьцяў беларускага кiраўнiка ўлады з’яўляецца ўжо паўсядзённасьцю ў расейскiх сродках масавай iнфармацыi. Масква палягчае ўмовы прыняцця на працу ў Расеi для беларусаў. Беларускiя колы ў Расеi будуюць планы на будучыню. Аднак улiчваючы ўзмацненьне негатыўнага стаўлення з боку насельнiтва да пераходу беларускiх прадпрыемстваў у рукi Расеi, магчымыя пераемнiкi Лукашэнкi наўрад цi дабраахвотна перайдуць у «расейскi лагер».
  • У рамках мульцiлатеральных адносiн Усходняга Партнэрства Еўразвяз робiць стаўку на развiццё як у афiцыйнай, так i ў грамадскай сферы ў Беларусi, нягледзячы на незадавальняючыя тэндэнцыi ва ўнутранай сiтуацыi ў краiне, у рамках бiлатеральных адносiн ён пазбягае, аднак, бачнасьць даверных стасункаў. Зьмяненне такога становiшча магчыма толькi пры ўмове вызвалення ўсiх палiтвязняў. Працэсы супраць лiдэраў i прыхiльнiкаў апазiцыi не павiнны павесьцi за сабой юрыдычныя абмежаваннi ў наступных выбарчых кампанiях, напрыклад, пры рэгiстрацыi выбарных кандыдатаў.
  • Улiчваючы далейшае абвастрэнне сiтуацыi ў Беларусi, арганiзацыя «Правы чалавека ў Беларусi» лiчыць настойлiва неабходным назначэнне надзвычайнага ўпаўнаважанага ад Еўразвязу i асобных нацыянальных урадаў для супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасьцю Беларусi (гл. раздзел II.Прапановы канкрэтных мер)
  • Такiм чынам, намячаецца новы «гандаль»: фiнансавая дапамога ў абмен на вызваленне палiтычных вязняў. Лукашэнка абяцае адпушчэнне палiтвязняў i запрашае ў даволi расплывiстых фармулёўках да публiчнага Круглага Стала з грамадзянскай супольнасьцю, у якiм маюць браць удзел таксама i прадстаўнiкi замежжа.
  • Санкцыi: iснуе пагаджэнне пра мэтанакiраванае прымяненне санкцый да кiраўнiчага апарата i дзяржаўных прадпрыемстваў, узначаленых прыхiльнiкамi i паплечнiкамi Лукашэнкi. Мэтазгодна ўвесцi забарону на ўезд у Еўразвяз для супрацоўнiкаў дзяржаўных структур, адказных за здзяйсненне рэпрэсiй над грамадзянамi, якiя выступаюць у абарону сваiх правоў, i паслядоўна яе прытрымлiвацца. Заходнiя iнстытуцыi i нацыянальныя ўстановы не маюць намеру выдаваць Беларусi крэдыты да таго часу, пакуль у краiне ёсць палiтвязнi i не назiраецца працяглай змены сiтуацыi з правамi чалавека.
  • Палiтычныя i праваабарончыя структуры грамадзянскай супольнасьцi, якiя набылi аўтарытэт i павагу як на нацыянальнам, так i на мiжнароднам узроўнi (перш за ўсё, праз праграму Усходняе Партнэрства), былi iстотна аслаблены рэпрэсiўнымi мерамi пасля 19-га снежня 2010, а таксама праз доступ урада да iнфармацыi пра наяўнасьць у недзяржаўных арганiзацый банкаўскiх рахункаў у Вiльне i Варшаве. Грамадзянская супольнасьць, якая актыўна дзейнiчае ў сферы правоў чалавека, значна згубiла сваю палiтычную дзеяздольнасьць. Тое ж тычыцца i базiсных арганiзацый, якiя ў апошнiя годы прымалi ўдзел у назiраннi за выбарамi разам з мясцовымi структурамi.

II I.Прапановы канкрэтных мер Улiчваючы цяжкiя рамачныя умовы сiстэмы ўлады ў Беларусi, актыўная пазiцыя Еўразвяза i дзяржаў-членаў у дачыненнi, у першую чаргу, да грамадзянскай супольнасьцi краiны набывае яшчэ большае значэнне, чым у мiнулыя годы. Таму настойлiва неабходна назначэнне надзвычайнага ўпаўнаважанага ад Еўразвяза i такiх жа ўпаўнаважаных на нацыянальнам узроўнi для паглыблення i пашырэння супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасьцю Беларусi. Гэта адна з найважнейшых мер, якiя павiнны быць прыняты для забеспячэння эфектыўнай, кагерентнай i працяглай палiтыкi еўрапейскiх iнстытуцый i нацыянальных урадаў, а таксама недзяржаўных устаноў Еўропы. Акрамя таго, неабходна прымаць скаардынаваныя i эфектыўныя меры з мэтай абароны грамадзян Беларусi, якiя знаходзяцца за мяжой, супраць злоўжывання ўладай i ўсялякiх манiпуляцый з боку дзяржаўных i кантраляваных дзяржавай устаноў. У сiтуацыi, якая склалася на дадзены момант, iснуе настойлiвая патрэба да прыняцця вышэй выкладзеных мер, разам з тым яны павiнны быць дапоўнены чаргой мер у iншых абласцях, а менавiта:

  • скасаванне вiзавых збораў i ўсталяванне бязвiзавага ўезду ў Еўразвяз
  • падтрымка Ўсходняга Партнэрства (перш за ўсё, прадастаўленне дадатковых сродкаў для Грамадзянскага Форума)
  • масiўнае пашырэнне магчымасьцяў навучання i працы для маладых беларусаў
  • садзейнiчанне мясцовым органам па назiранню за выбарамi (праз актыўнасьць Расейскай Фэдэрацыi на самых вышэйшых узроўнях значна аслаблена пазiцыя БДIПЧ – Бюро па дэмакратычных iнстытуцыях i правах чалавека)
  • падтрымка незалежных СМI
  • правядзенне ў Берлiне канферэнцыi, прысвечанай Беларусi, на тэму iдэнтычнасьцi Беларусi ў гiсторыi, сучаснасьцi i будучынi
  • публiкацыi на тэму «Беларусь i Еўразвяз»
  • публiкацыi на тэму «Правы чалавека ў Беларусi»
  • актыўная падтрымка Нямеччынай Еўрапейскага Гуманiтарнага Унiверсытэта – ЕГУ (Вiльня/Мiнск)