Стратэгiчная папера 2014

Published by Menschenrechte in Belarus on

па сiтуацыi ў Беларусi i рэкамендацыi Эўрапэйскаму Звязу i дзяржавам ЭЗ па прыняццю актыўных дзеянняў у адносiнах да РБ

I. Канфрантацыi ва Ўсходняй Эўропе

Расейская Фэдэрацыя не прызнала вымушаную – у сувязi з падзеямi на Майдане ў лютым 2014 г. – адстаўку прэзiдэнта Януковiча, якi пад нацiскам Расеi прыпынiў i адклаў на нявызначаны тэрмiн падпiсанне Пагаднення аб асацыяцыi Украiны з Эўрапейскiм Звязам напярэдаднi Канферэнцыi Ўсходняга Партнэрства ў Вiльнi (21.11.2013). Рэакцыяй Расеi на радыкальныя змены палiтычнай сiтуацыi ва Ўкраiне, у вынiку якiх 25 траўня 2014 года на датэрмiновых прэзiдэнцкiх выбарах кiраўнком дзяржавы быў выбраны Пятро Парашэнка, стала гвалтоўная анэксiя Крыма, яка яз‘яўляецца грубым парушэннем мiжнароднага права, а таксама стварэнне на ўсходзе Ўкраiны – на Данбасе – сепаратысцкага руху, якi, дзякуючы ваеннай падтрымцы з Расеi, утрымлiвае свае цэнтры ад украiнскай армii, з тым, кааб праз нiх у будучынi ўплываць на палiтычнае развiццё краiны ў цэлым. Пуцiн iмкнецца здзейснiць праэкт «Наваросея», якi прадугледжвае адасабленне Ўсходняй Украiны. Постсавецкiя рэспублкi, а таксама некаторыя краiны Цэнтральнай i Ўсходняй Эўропы бачаць у Расейскай Фэдэрацыi пад кiраўнiцтвам Пуцiна пагрозу сваёй незалежнасцi. Палiтыка Крамля ў сувязi з украiнскiм крызiсам, гвалтоўныя дзеяннi на ўсходзе Ўкраiны, а таксама анэксiя Крыма вельмi негатыўна адбiваюцца на адносiнах Расеi з Эўрапейскiм Звязам i дзяржавамi ЭЗ, з ЗША, а адпаведна i з НАТА. Генеральная Асамблея ААН у сваёй большасцi асудзiла анэксiю Крыма Расеяй. Новы заходне-ўсходне крызiс у сваёй аснове кранае пазiцыю i будучыню пакуль яшчэ незалежнай Беларусi. Насуперак чаканням Лукашэнкi, беларускi народ таксама апынуўся пад уплывам расейскай прапаганды. Лукашэнка ўсяляк спрабуе захаваць сваю незалежнасць i спрыяльныя стасункi як з Расеяй, так i з Украiнай. Так, ён прапанаваў Менск месцам правядзення перамоваў кантактнай групы «Украiна-Расея-АБСЕ», а таксама нядаўняй сустрэчы Мытнага Саюзу, Украiны, Расеi i ЭЗ. Беларусь прызнае новае палiтычнае кiраўнцтва Ўкраiны, пазбягаючы адначасова адкрытай канфрантацыi з Расеяй. Эканамiчная залежнасць ад непрамых расейскiх субвенцый абмяжоўвае, аднак, яе дыпламатычную свабоду дзеянняў у адносiнах да Расеi, а жорсткае падаўленне палiтычнай апазiцыi i незалежных грамадзянскiх арганiзацый ускладняе стасункi з Захадам, якi настойлiва патрабуе вызвалення ўсiх палiтвязняў i правядзення свабодных выбараў у прысутнасцi мiжнародных i лакальных назiральнкаў. Жорсткае падаўленне дэманстрацый пасля манiпуляваных прэзiдэнцкiх выбараў 19 снежня 2010 г., а таксама працэсы супраць кандыдатаў у прэздэнты пасля выбараў па-ранейшаму абцяжарваюць адносiны Беларусi з Захадам. Новыя апазiцыйныя i народныя пратэсты супраць рэжыма Лукашэнка могуць паслужыць Маскве падставай для прамой гвалтоўнай iнтэрвенцыi. Эканамiчныя перспектывы краiны па-ранейшаму застаюцца праблематычнымi: беларуская мадэль дзяржаўна рэгуляванай эканомiкi ўпарта не прадпрымае нiякiх крокаў у бок неабходнай мадэрнiзацыi. Дэфiцыт знешнетарговага балансу складае 10%. Гэта прывяло да скарачэння золатавалютных рэзерваў на 2 мiльярды даляраў ЗША за папярэднi год, зараз яны складаюць 6 мiльярдаў даляраў ЗША, што прыкладна адпавядае эквiваленту 1,5 месяцаў iмпарту. Арыентаваная на экспарт эканомiка Беларусi надзвычайна залежыць ад рынкаў збыту, у першую чаргу Расеi, якая сама ўжо даволi доўгi час знаходзiцца ў фазе стагнацыi. На працягу апошняга часу ў краiне павысiлiся заробкi i дасягнулi ўзроўня, якi назiраўся да валютнага крызiсу 2011 года. Рэальны рост заробкаў складае ад 15 да 20%, аднак ён нiяк не суадносiцца з развiццём прадукцыйнасцi ў краiне. Адначасова назiраецца высокая iнфляцыя ў памеры 18%, якая з‘яўляецца прычынай высокiх працэнтных ставак i якая тармозiць развiццё iнвестыцый. Любое паслабленне працэнтных ставак альбо пазачарговае павышэнне заробкаў, напрыклад, напярэдаднi выбараў, можа зноў прывесцi да раскручвання iнфляцыйна-дэвальвацыйнай спiралi, як гэта здарылася ў 2011 годзе. У сувязi з запланаваным на 2015 год уступленнем Беларусi ў Эўразiйскi Эканамiчны Звяз Лукашэнка атрымаў згоду Расеi на экспартныя пошлiны на нафту i нафтапрадукты ў памеры 1,5 мiльярдаў амерыканскiх даляраў, а таксама на крэдыт у памеры 2 мiльярдаў даляраў ЗША. Аднак запланаваная падатковая рэформа ў нафтавай галiне ў Расеi зноў можа паставiць пад пытанне даходы ад мытных збораў у Беларусi. У цэлым, Расея падтрымлiвае рэжым Лукашэнкi праз танныя энэргетычныя пастаўкi да крэдыты, што ў агульнай суме складае 7,7 даляраў ЗША ў год. Гэтая сума адпавядае 10% валавага нацыянальнага прадукту Беларусi. Пры дапамозе вялiкага тактычнага таленту ў Лукашэнкi кожны раз атрымоўваецца выцiснуць з Расеi вялiзныя субсiдыi, нягледзячы на вялiкую залежнасць Беларусi ад Крамля. Аднак са стратэгiчнага пункту гледжання ён заводзiць краiну ў тупiк, паколькi сваiмi дзеяннямi адцягвае i тармозiць неабходную мадэрнiзацыю эканомiкi. Калi Расея прыпынiць сваю эканамiчную дапамогу, неканкурэнтаздольная беларуская эканoмiка развалiцца за некалькi тыдняў цi месяцаў.

II. Прапанановы i рэкамендацыi Эўрапейскаму Звязу i дзяржавам ЭЗ у дачыненнi да беларускай палiтыкi i грамадзянскай супольнасцi

З улiкам актуальнай драматычнай сiтуацыi ва Ўсходняй Эўропе i пагаршэннем бяспекi ў рэгiёне ў вынiку правядзення пакуль яшчэ лакальных ваенных аперацый ва Ўкраiне, можна акрэслiць наступную стратэгiю дзеянняў Эўрапейскага Звязу i краiн ЭЗ, а таксама грамадскiх арганiзацый ЭЗ у адносiнах да Беларусi:

1. Эўрапейскi Звяз i Беларусь у актуальных палiтычных рамачных умовах

На фоне расейска-ўкраiнскагa крызiсу i iмклiвых дзеянняў Расеi, накiраваных на заваёву дамiнуючай пазiцыi ў постсавецкам рэгiёне, Беларусь праводзiць палiтыку самасцвярджэння i ўмацавання сваiх пазiцый i такiм чынам з‘яўляецца адным з важнейшых фактараў у сiстэме бяспекi i знешнепалiтычных стасункаў Эўрапейскага Звязу. I Эўрапейскi Звяз, i краiны ЭЗ павiнны ўлiчваць гэты факт. Не пазбегнуць таксама i шматлiкiх кантактаў ЭЗ i Беларусi i на дзяржаўным узроўнi. Прынятыя Парыжскай Xартыяй у лiстападзе 1990 г. абавязкi, згодна якiм, у аснове дзяржаўнага ладy павiнны ляжаць неабмежаваныя правы чалавека, а грамадзяне ня могуць быць аб‘ектам самавольнай дзяржаўнай палтыкi, распаўсюджваюцца на ўсю Эўропу. Таму санкцыi супраць дзяржаўнага праiзволу ў адносiнах да сваiх грамадзян, а таксама патрабаванне аб выпуску на волю палiтвязняў, якiя знаходзяцца за кратамi ў вынiку супрацьзаконных манiпуляцый i злоўжывання прававымi нормамi, застаюцца найважнейшым прынцыпам палiтыкi Эўрапейскага Звязу ў дачыненнi да беларускай неправавой дзяржавы. Пажаданай мерай таксама з‘яўляюцца пагадненнi па спрашчэннi вiзавага рэжыму, а пры пэўных умовах – i аднабакова прынятыя рашэннi па аблягчэнню парадка выдачы вiзаў. Надзвычай важна, каб пашырэнне рыначных эканамчных свабод i ўсталяванне прававой абароненасцi грамадзян i прадпрыемстваў стала падмуркам сапраўдных сацыяльна-эканамiчных pамачных умоваў у Беларусi. Прынiмая рашэннi аб санкцыях супраць Беларусi, Эўрапейскi Звяз, таксама як i ўрад Нямеччыны, павiнны, аднак, улiчваць рэгiянальны кантэкст i праводзiць паслядоўную палiтыку ў дачыненнi да краiн СНД, якiя ўваходзяць ва Ўсходняе Партнэрства. Санкцыi ЭЗ у дачыненнi да Беларусi з‘яўляюцца правiльнай стратэгiяй i павiнны працягвацца да таго часу, пакуль у краiне маюцца палiтвязнi. Апроч таго, мiжнародная супольнасць павiнна заняць адпаведную пазцыю i ў адносiнах да Азербайджана, якi таксама ўваходзць ва Ўсходняе Партнэрства i дзе назiраецца надзвычайнае пагаршэнне сiтуацыi па правах чалавека. Крiана ахоплена беспрэцэдэнтнай хваляй рэпресiй, палiтычная i грамадзянская апазiцыя падвяргаюцца разгрому, ужо больш за 100 асобам, затрыманым па палiтычных матывах, вынесены прысуды. Маюцца сур‘ёзныя экспертныя даклады аб спробах палiтычнага подкупу з мэтай прадухiлення прыняцця рашучых мер Парламенцкай Асамблеяй Савета Эўропы супраць азербайджанскага ўраду. Без неабходнай крытычнай дыстанцыi эўрапейскх органаў у адносiнах да Баку санкцыi супраць Беларусi пададуцца адвольным актам, якi не выклiкае даверу. У такiм выпадку Эўрапейскi Звяз рызыкуе заваяваць сабе рэпутацыю прымянення двайных стандартаў да суседнiх краiн, a гэтага нельга дазволiць. Для таго, каб захаваць пераканаўчасць санкцый у дачыненнi да Беларусi, мiжнародная i, перад усiм, эўрапейская супольнасць павiнны рашуча адрэагаваць на масiўныя парушэннi правоў чалавека таксама i ў Азербайджане. Мiжнародныя фiнансавыя iнстытуты, такiя як МВФ, Сусветны Банк, Эўрапейскi Банк Рэканструкцыi i Развiцця аднавiлi сваю фiнансавую падтрымку для Беларусi. Гэтую дапамогу варта накiраваць, у першую чаргу, на правядзенне мер па стабiлiзацыi бюджэтнай фiнансавай палiтыкi, а таксама на лiбералiзaцыю эканамiчна-вытворчага сектару. У 2015 годзе ў Беларусi адбудуцца чарговыя прэзiдэнцкiя выбары. На дадзены момант большасць насельнiцтва краiны бачыць у Лукашэнка «гаранта» незалежнасцi Беларусi ад магчымай ваенна-палiтычнай iнтэрвенцыi Масквы, нягледзячы на тое, што эканамiчныя перспектывы ў краiны з‘яўляюцца ня самымi аптымальнымi. Беларусь можа атрымаць выгаду ад узаемных санкцый, якiя ўведзены з нядаўняга часу ў эўрапейска-расейскiх фiнансавых i эканамiчных стасунках. Апазiцыя ў Беларусi намагаецца правесцi слуханне з мэтай выбару адзiнага кандыдата на пасаду прэзiдэнта. Нават калi гэта i атрымаецца, застаецца адчыненым пытанне аб абсалютнай падтрымцы адзiнага кандыдата ўсёй апазiцыяй. З нядаўняга часу аўтарытарныя рэжымы на постсавецкай прасторы шырока прымяняюць практыку адстранення кандыдатаў ад апазiцыi ўжо на стадыi рэгiстрацыi, такiм чынам, выбары ўяўляюць сабой чыста намiнальны акт, якi замацоўвае пазiцыi дзеючай улады.

2. Грамадзянская супольнасць

Улiчваючы абмежаваныя магчымасцi супрацоўнiцтва ЭЗ з аўтарытарным рэжымам, неабходна акцэнтаваць увагу на садзейнiчаннi развiццю грамадзянскай супольнасцi, якая паступова адваёўвае i забяспечвае сабе ўсё больш эканамiчных свабод дзеяння, паколькi дзяржава на практыцы аказваецца няздольнай гарантаваць выкананне прадугледжаных ёй самой сацыяльных абавязкаў – гэта датычыцца ў першую чаргу заробкаў, пенсiй, аховы здароўя, а таксама квалiфiкаванай адукацыi моладзi за кошт дзяржаўнага бюджэту. Такая падтрымка грамадзянскай супольнасцi павiнна быць прыярытэтнай i ў тым выпадку, калi аўтарытарны рэжым будзе гэтаму чынiць перашкоды спосабамi, якiя ён мае ў распараджэннi. Адмаўляючыся падтрымлiваць грамадзянскiя iнiцыятывы толькi таму, што яны – з-за самаўпраўнасцi ўраду Лукашэнкi – не заўсёды маюць перспектыву рэгiстрацыi, эўрапейскiя акторы робяць памылку. Такая стратэгiя паводзiн ускосным чынам легiтымiзуе рэжым, а гэта недапушчальна. Грамадзяне Беларусi паступова вучацца самастойна клапацiцца пра забеспячэнне свайго жыцця, а гэта з‘яўляецца найважнейшай умовай для разумення свабоднага ад патэрналiсцкай апекi грамадства i чалавека. Калi грамадзяне пазбаўлены магчымасцi ўдзелу ў палiтычным жыццi краiны – а менавiта такая сiтуацыя назiраецца ў Беларусi- тады ўзнiкае неабходнасць самаарганiзацыi грамадзян для забеспячэння свайго жыцця i iснавання ў рамках наяўных умоваў. Разам з прафесiйнай квалiфiкацыяй i прадпрымальнiцкай iнiцыятывай (a ёй валодаюць спецыялiсты ў розных галiнах, перш за ўсё, у сферы iнфармацыйных тэхналогiй) для гэтага патрабуецца таксама крытычная ацэнка трансфармацыйных працэсаў, якiя адбылiся ў краiне за апошнiя гады.

  • Трансфармацыйныя даследваннi

Эўрапейскi Дзяржаўны Ўнверсiтэт, якi знаходзiцца ў выгнаннi ў Вiльнi, сумесна з аб‘яднанням «Правы чалавека ў Беларусi» i пры фiнансавай падтрымцы Фонда Джермана Маршала ЗША распрацаваў канцэпцыю «Цэнтра трансфармацыйных даследванняў». Аб‘ядноўваючы неабходныя рэформы дзяржаўных структур з рэформамi ў эканамчнай i сацыяльнай сферах, ён спрабуе актывiзаваць развiццё эфектыўных, канкурэнтаздольных малых i сярэднiх прадпрыемстваў i iнтэграваць iх дзейнасць у сiстэму беларускiх рэалiй. Гэтаму садзейнiчае мадэль дуальнай адукацыi як у акадэмiчных, так i ў прыкладных прафесiях. Трансфармацыйныя даследваннi накiраваны на збор i вывучэнне трансмежнага вопыту незалежнай эканомiкi i сацыяльных структур. На гэтай аснове – як рэакцыя на ўнутрана выспеўшую патрэбу, а ня на чакання крытыкаў рэжыма з-за мяжы цi фiнансавых спонсараў – магчыма ўзнiкненне плюралiстычнага палiтычнага ўладкавання i незалежных судоў.

  • Адукацыя за мяжой

Ня менш важна, як ужо падкрэслiвалася ў стратэгiчнвй паперы 2013 г., пашырэнне адукацыйных праграм па ўсх профiлях для маладых людзей з Беларусi ў краiнах Эўрапейскага Звязу. Вопыт, якi беларусы набываюць за мяжой, вучыць iх здольнасцi самастойна клапацiцца пра забеспячэнне свайго iснавання i працаваць на паступовае дасягненне палiтычных свабод i пасля вяртання на радзiму. Палiтычныя фонды Нямеччыны i iншых краiн адыгрываюць вядучую ролю сярод партнэраў беларускай грамадзянскай супольнасцi. Вялiкае значэнне мае небюракратычная дапамога грамадзянскiм колам i суполкам, якую, напрыклад, аказвае Фонд Джермана Маршала ЗША. Ня менш важна падтрымка ў тых галiнах, дзе аўтарытарная дзяржава не спраўляецца са сваімі абавязкамі альбо недастаткова клапацiцца пра сваiх грамадзян – такiх, як сацыяльная праца альбо праца па прафесiйнай арыентацыi моладзi цi з iнвалiдамi ўсiх узростаў, а таксама апека пажылых людзей. Акрамя таго, важна праводзiць актыўную працу для развiцця свядомага стаўлення грамадзян Беларусi да праблемаў клiмату i навакольнага асяроддзя ў сучасных iндустрыяльных грамадствах масавага спажывання. Гэтыя тэмы таксама павiнны падымацца сярод грамадзянскай супольнасцi Беларусi. Падагульніўшы, можна сказаць, што задачай нашых дзяржаўных гpамадзянскiх структур павiнна стаць падтрымка працэса «саматэрапii» i аднаўлення зламанай сацыялстычнай сiстэмай грамадзянскай супольнасцi Беларусi, якая пакрокава набудзе здольнасць да самастойнай крытычнай ацэнкi аўтарытарнага рэжымy. Гэтая задача мае як кароткатэрмiновыя, так i доўгатэpмiновыя вынiкi. Такая канцэпцыя саматэрапii павiнна стаць неад‘емнай часткай «Грамадзянскага Форуму» Ўсходняга Партнэрства, а таксама яна павiнна быць пастаўлена на самастойную фiнансавую аснову iснавання – незалежна ад таго, цi ёсць у яе перспектыва поспеху ў iншых мульцiлатэральных форумах. Гэтую канцэпцыю магчыма «ўкараніць» толькi ў тым выпадку, калi яна стане тэмай абмяркаванняў на канферэнцыях спецыялстаў i палтычных форумаў. Берлiн, лiстапад 2014   Праўленне Доктар Ханс-Георг Вiк Штэфанi Шыфер Крыстаф Бэкер Штефан Малерыус