Стратэгiчная папера 2016-2017

Published by Menschenrechte in Belarus on

1. Становiшча ў Беларусi
Напружаныя стасункi памiж Менскам i Масквой
Са стратэгiчнага пункту гледжання Беларусь знаходзiцца ў даволi складаным становiшчы. Аўтарытарны рэжым Лукашэнкi ўсяляк спрабуе манеўраваць i ўзмацняць сваю пазiцыю шляхам правядзення палiтыкi кантралюемага супрацоўнiцтва з Расейскай Федэрацыяй, якая ў сваю чаргу спрабуе прасунуць iдэю Эўразiйскага Эканамiчнага Звязу на чале з Уладзiмiрам Пуцiным. Беларусь у нiм – важная складаная частка. Развiццё гэтага Звязу азмрочана агрэсiўнай знешняй i ваеннай палiтыкай Расеi, якая суправаджаецца iнтэрвенцыйнай i нацыяналiстычнай прапагандай як у самой краiне, так i па-за яе межамi, што выклiкае ў суседнiх дзяржаваў – у першую чаргу ва Ўкраiне, але таксама ў Прыбалтыцы i Беларусi – пачуццё страху перад расейскай палiтычнай iнфiльтрацыяй. Праз блiзкiя да Крамля тэле- i радыёканалы, якiя карыстаюцца попытам у тым лiку i ў часткi насельнiцтва Беларусi, расейскi погляд на палiтычную сiтуацыю прасочваецца ў сем‘i суседнiх рэспублiк. Лукашэнка ўсведамляе пагрозу, якая зыходзiць з боку Масквы. У часткi насельнiцтва РБ прэзiдэнт знаходзiць падтрымку ва ўпартай барацьбе за кампрамiсы з Крaмлём у эканамiчных i фiнансавых пытаннях, асаблiва пасля таго як ён адкрыта пачаў выступаць за актыўнае выкарыстанне беларускай мовы, прызнаючы яе сiмвалам незалежнасцi краiны. Аднак з-за немагчымасцi адмовiцца ад мадэлi рэгулюемай дзяржавай эканомiкi з мэтай утрымання ўлады Лукашэнка не здольны вызвалiцца ад эканамiчнай i фiнансавай залежнасцi ад Расеi. Падтрымка кiраўнiком дзяржавы эўрапейскiх iнiцыятываў па ўрэгуляванню расейска-ўкраiнскага канфлiкту i яго роля ў «Менскiм працэсе» забяспечылi прэзiдэнту мiжнародны статус i прызнанне, нягледзячы на тое, што Эўразвяз, Эўрапейскi Савет i ЗША па-ранейшаму асуджаюць няспынныя парушэннi правоў чалавека ў Беларусi.

20 гадоў Канстытуцыi Лукашэнкi ў Беларусi
У лiстападзе 2016 года рэжым Лукашэнкi адзначыў дваццацiгадовы юбiлей правядзення незаконным шляхам антыдэмакратычнай канстытуцыйнай рэформы. Зыходзячы з iнтарэсаў утрымання ўлады, прэзiдэнт i яго апарат трымаюцца за рэгулюемую дзяржавай эканомiку ў сектаре прамысловасцi, калектыўнай сельскай гаспадаркi i здзяйсняюць дзяржаўны кантроль за гандлям i рамеснiцтвам. За апошнi час iстотна набраў моц нефармальны сектар эканомiкi. Дзякуючы яму, значная колькасць сем‘яў можа дазволiць сабе належны жыццёвы стандарт. Але гэты сектар эканомiкi вельмi абмежаваны ў сваёй дзейнасцi праз кантроль дзяржавы. Лукашэнкаўскi рэжым не зацiкаўлены ў развiццi самаарганiзаванай грамадска-палiтычнай сiлы, i ён усяляк спрабуе ёй перашкодзiць.
Працяг ушчамлення правоў чалавека
З некаторага часу Лукашэнка i яго ўрад заяўляюць аб сваёй гатоўнасцi супрацоўнiчаць з Эўрапейскiм Звязам. Гэта прадыктавана стратэгiчнымi iнтарэсамi Беларусi: з аднаго боку, стварыць опцыi для забеспячэння сваёй незалежнасцi i процiвагi нацiску з Расеi, з iншага боку, пасадзейнiчаць стварэнню палiтыка-эканамiчнай прасторы дзеянняў для тэрмiнова неабходнай мадэрнiзацыi прамысловага парка i пашырэння рынкаў збыту. Павялiчваюцца кантакты як з краiнамi Ўсходняга Партнэрства, так i па-за яго межамi. Iстотных рэформаў з мэтай лiбералiзaцыi палiтычнай культуры ў краiне i павагi да iндывдуальных правоў чалавека, аднак, не назiраецца.
Пасля вызвалення ў 2015 годзе апошнiх зняволеных апазiцыянэраў Эўрапейскi Звяз прыпынiў у лютым 2016 года амаль што ўсе санкцыi. Дзеючымi застаюцца санкцыi, уведзеныя пасля знiкнення лiдэраў апазiцыi ў 1999-2000 г.г., а таксама санкцыi з 1997 г., якiя ўключаюць, памiж iншым, лiквiдаванне гасцявога статусу Беларусi ў Савеце Эўропы i прыпыненне ратыфiкацыi дамовы пра супрацоўнiцтва Беларусi i ЭЗ як рэакцыя на незаконную змену Канстытуцыi ад 26 лiстапада 1996 года.
Колькасць прыгавораў да смяротнага пакарання з iх наступным выкананнем павялiчлася пасля таго як былi скасаваны санкцыi. Гэты факт выклiкае ў Захада клопат i расчараванне. У паўсядзённым жыццi рэжым Лукашэнкi таксама вядзе бязлiтасную барацьбу з любымi формамi пратэстаў – цi то гэта палiтычныя, эканамiчныя альбо сацыяльныя акцыi грамадзян i прадпрымальнкаў. Яны атрымлiваюць адмiнстpатыўныя пакараннi ў форме грашовых штрафаў.
Неабходна канстатаваць, што прыпыненне санкцый не прынесла анiякага паслаблення барацьбы дзяржавы з незалежнымш сродкамi масавай iнфармацы i з грамадзянскiмi пратэстнымi акцыямi i грамадскiмi iнцыятывамi. Такiя паводзiны ўладаў прадыктаваны ў цяперашняй сiтуацыi не столькi iх страхам перад празмерным вольналюбствам грамадзян, сколькi боязю ў сувязi з прамой i схаванай iнтэрвенцыяй Крамля ў фармiраваннi палiтычнай думкi насельнiцтва краiны.
Мы зараз назiраем, што ўрады заходнiх краiн намагаюцца падтрымлiваць больш iнтэнсiўныя стасункi з Беларуссю, каб не пакiнуць яе на волю лёсу ва ўмовах пагрозы з боку Масквы, ў той жа самы час не рабiць памылкi i не ўскладаць надзеi на тое, што рэжым Лукашэнкi правядзе хаця бы мiнiмальную змену свайго палiтычнага курсу.
11 верасня 2016 года адбылiся выбары ў Парламенцкi Сход. Усё прайшло цалкам у адпаведнасцi з «упарадкаванымi палiтычнымi ўмовамi аўтарытарнай прэзiдэнцкай сiстэмы». Не было зроблена анiякiх намаганняў хаця бы мiнiмальна прыблiзiцца да эўрапейскiх стандартаў транспарэнтнасцi пры падлiке галасоў, нi на iмгненне не ставячы пад сумнеў перавагу дзяржаўных кандыдатаў у выбарчых камiсiях. Недасведчанасць прэзiдэнта ў пытаннях палiтычнай культуры дэмакратычнай дзяржавы выяўляецца ў тым лiку ў манiпуляванай перамозе дзвюх незалежных кандыдатаў, якiя дзейнiчаюць зараз сярод 108 верных прэзiдэнту дэпутатаў i якiя ў хуткiм часе напэўна трапяць пад нацiск.
Палiтычныя партыi з мэтамi, адпавядаючымi эўрапейскiм каштоўнасцям, па-ранейшаму ледзь трымаюцца i займаюць маргiнальнае становiшча ў грамадстве з аўтарытарным стылем кiраўнiцтва, увесь час сутыкаючыся з разнастайнымi формамi прыгнёту.
Гэта датычыцца i сродкаў масавай iнфармацыi: больш-меньш поўную i дыферэнцаваную карцiну сiтуацыi ў краiне i свеце грамадзяне Беларусi могуць атрымаць толькi праз iнтэрнэт. Паказальна, што як у Расеi, так i ў Беларусi вымушаны былi прыпынiць сваю дзейнасць незалежныя iнстытуты, якiя больш за два дзесяткi гадоў займалiся сацыялагiчнымi даследваннямi – Левада-Цэнтр i НIСЭПД, што з‘яўляецца незаменнай стратай для фармiравання грамадскай думкi як у самой Беларусi, так на мiжнароднай арэне. Без дыферынцыяваных ведаў пра грамадскiя настроi людзей, якiя жывуць ва ўмовах аўтарытарнай сiстэмы, заходнiм краiнам будзе яшчэ складаней уяўляць адпаведную рэчаiстасцi карцiну сiтуацыi ў нiх. Замежныя журналiсты ўжо сёння пападаюць пад нацiск у Маскве i Менску, паколькi СМI ў Нямеччыне абвiнавачваюцца ў прадузятым асвятленнi падзей далёка не на карысць Беларусi i Расеi.

«Квiтнеючыя гарады» i грамадзяне, якiя жывуць у нястачы
Нягледзячы на цяжкiя эканамiчныя i фiнансавыя праблемы Беларусi, гасцям Менска i iншых гарадоў рэспублiкi малюецца карцiна знешняга дабрабыту. Але яна падманлiвая. Усе абяцаныя дзяржавай паслугi – жыллё, адукацыя, праца i прафесiйная кар‘ера, ахова здароўя i забяспечаная старасць – не могуць быць выкананы рэальна. Грамадзяне Беларусi вымушаны прыкладваць неверагодныя намаганнi для таго, каб прыкрыць дыры ў сямейным бюджэце. Самастойная эканамiчная актыўнасць альбо праца за мяжой – такiм спосабам беларусы спрабуюць бароцца з фiнансавымi праблемамi.
У чарговы раз павялiчлася падаткавая нагрузка на недзяржаўныя прадпрыемствы – тэндэнцыя, адваротная запэўненням урада ў падтрымцы прыватнага сектара. Гэта знову стварае пагрозу пагаршэння iнвестыцыйнага клiмату ў краiне.
Адпаведна старай савецкай i рускай традыцыi, асноўная маса насельнiцтва цярплiва зносiць абмежаванне сваiх правоў i эканамiчных i сацыяльных свабодаў. У момант адчаю беларусы разлiчваюць на дапамогу ад Расеi, залежнасць ад якой, зыходзячы з мiнулага вопыту, з‘яўляецца звыклай. Але ў свеце нядаўнiх падзеяў i нацыяналiстычных iмкненняў Крамля такiя настроi тояць у сабе небяспеку i могуць паставць пад сумнеў незалежнасць Беларусi. Гiстарычныя адсылкi да свабоднага i адчыненага грамадскага ўкладу займаюць у свядомасцi грамадзян рэспублiкi толькi маргiнальнае месца. Дзякуючы дыскрэдытацыi эўрапейскай мадэлi ў прапагандысцкiх дзяржаўных СМI, яна не з‘яўляецца альтэрнатывай для большай часткi насельнiцтва.
Амбiвалентнае стратэгiчнае становiшча Лукашэнкi i яго рэжыма знайшло сваё адлюстраванне ў тым лiку ў новай ваеннай дактрыне ад 20 лiпеня 2016 года, якая, як i заходнiя дактрыны пра бяспеку, падкрэслiвае абарончы характар воiнскх сiлаў i прасоўванне мiрных шляхоў у вырашэннi канфлiктаў. Адметна тое, што ў гэтым годзе ў Беларусi неаднаразова праводзiлiся трэнiроўкi па абароне ад гiбрыдных нападаў – як рэакцыя на дзеючую расейскую ваенную дактрыну i практыку.
Урад i грамадскасць усведамляюць шырокi ўплыў расейскiх СМI на фармiраванне поглядаў насельнiцтва. Так, расейскi сцяг у беларускай паралiмпiйскай зборнай у Рыо-дэ-Жанэйра быў, як вiдаць, палiтычнай правакацыяй з мэтай прынесцi шкоду рэпутацыi Беларусi.

2. Рэкамендацыi
З прычыны пагрозы ва ўсходнеэўрапейскiм рэгiёне з боку агрэсiўнай сiлавой палiтыкi расейскага неaнацыяналiзмy i ўлiчваючы павольны рух працэсаў рэфармавання ў краiнах Усходняга Партнэрства, напрошваюцца наступныя рэкамендацыi для палiтыкi Эўрапейскага Звязу i краiн, якiя ўваходзяць у ЭЗ:
1. Прасоўванне згодаў пра асацыяцыю з Украiнай, Грузiяй i Малдовай, заключаных у рамках Усходняга Партнэрства.
Вялiкае значэнне мае таксама ўзмацненне супрацоўнiцтва ў рамках Форума грамадзянскiх супольнiцтваў Усходняга Партнэрства – гэта магло бы пасадзейнiчаць узнiкненню сецi сувязяў па iнтарэсах памiж краiнамi, уваходзячымi ва Ўсходняе Партнэрства, што ў доўгатэрмiновай перспектыве можа паўплываць на развiццё палiтычнага клiмату ў нiх. У вынiку, дыскусii аб агульных каштоўнасцях грамадства могуць паслужыць асновай дэмакратычнага ўкладу, а таксама адыграць пазiтыўную ролю для сацыяльна-эканамiчных умоваў у эканомiцы, якiя здолелi бы iнiцыяваць i развiць сацыяльную рыначную эканомiку.
2. Узмацненне замежных праграмаў заходнiх iнфармацыйных сiстэм на мовах краiн рэгiёну з мэтай процiстаяння расейскай прапагандзе.
3. Узмацненне многабаковага дзiцячага i моладзевага абмену.
4. Падтрымка i садзейнiцтва адукацыi падрастаючага пакалення маладых людзей, якiя ўступаюць у прафесiйнае жыццё.
5. Стварэнне «Форумаў будучынi» для краiн Усходняга Партнэрства. Магчымыя тэмы: унутраная i знешняя бяспека, мiграцыя i iнтэграцыя, дуальная прафесiйная адукацыя, сацыяльная рыначная эканомiка, развiццё i рэформы ў эўрапейскiх iнстытуцыях.
6. Кансультацыi i фармiраванне грамадскай думкi па ЭГУ.
У лiстападзе 2016 года эксперты прааналiзавалi праведзенае ў парадке эксперыменту ўключэнне беларускiх ВНУ ў Балонскi працэс. Пры выкананнi неабходных для гэтага рамачных умоваў yлады Беларусi не паказалi анiякай гатоўнасцi пайсцi насустрач – з-за страху згубiць кантроль над акадэмiчнай i даследчыцкай сферамi. Эксперыментальны перыяд мiнае ў 2018 годзе. Умовай уключэння ў Балонскi працэс з‘яўляецца акадэмiчная свабода выкладання i даследванняў. Яе на дадзены момант у Беларусi не iснуе.
Таму па многiх прычынах пажадана, каб ЭГУ (незалежны Эўрапейскi Гуманiтарны Ўнверстэт у выгнаннi ў Вiльнi) стаў добрым прыкладам, якi выклiкаў бы павагу да свабоднай выкладчыцкай i даследчыцкай дзейнасцi i распаўсюджваў гэтыя каштоўнасцi на навучальныя ўстановы ў Беларусi. За апошнi час ЭГУ згубiў давер эўрапейскiх экспертаў, якiя выказваюць свае сумненнi ў палiтыцы, якую праводзiць унверсiтэт. Эўрапейскаму Звязу, якi з‘яўляецца асноўнай крынiцай фiнансавання ЭГУ, неабходна прааналiзаваць сiтуацыю, якая склалася вакол унверстэта. Толькi фiнансавага кантролю недастаткова для таго, каб забяспечваць i падтрымлiваць важнасць эўрапейскх каштоўнасцяў у даследчыцкай i адмiнiстратыўнай сферах ў працэсе навучання.