Стратэгiчны дакумент 2010

Published by Menschenrechte in Belarus on

Аналiз сiтуацыi i палiтычныя рэкамендацыi

Рэжым ва ўмовах знешнепалiтычнага друку Прэзiдэнцкiя выбары ў Беларусi, якiя маюць адбыцца 19.12.2010, будуць адзначаны iстотным пагаршэннем стасункаў краiны i яе прэзiдэнта Аляксандра Лукашэнкi з Расеяй, напружаным фiнансава-эканамiчным становiшчам i амбiвалентнымi стасункамi з Эўрапейскiм Зьвязам. Напярэдаднi выбараў узмацняюцца таксама i рэпрэсiўныя меры ўлады, накiраваныя супраць дысiдэнтаў i апазiцыянераў. Агульны кандыдат ад палiтычнай i грамадзянскай апазiцыi меў бы ў выпадку свабодных i справядлiвых выбараў упершыню з часу прыходу Лукашэнкi да ўлады ў 1994 г. рэальны шанец на перамогу ў выбарах. Магчымасьць пагаднення апазiцыi аб адзiным кандыдаце здаецца, аднак, малаверагоднай. Паступова лiквiдуецца прывiлеяваны доступ беларускiх тавараў на расейскi рынак, таксама як i выгодныя адносна мiжнароднага коштаўтварэння ўмовы на пастаўку газа для Беларусi. Кошт пастаўкi расейскага газа ў Беларусь павялiчыўся ў параўнаннi з 2005 годам у чатыры разы. Актуальны кошт складае 193-194 US$ за кубiчны метр газа. У 2005 г. ён знаходхзiўся ў межах 48,6 US$. Дадаткова к гэтым ускладненням ураду i эканомiцы прыходзiлася пераадольваць вынiкi мiжнароднага эканамiчнага крызiсу, скарачэння вырабнiцтва, а таксама i сутыкнуцца са скарачэннем расейскiх субсiдыяў на пастаўку нефцi. Узрастае неабходнасьць рэформaў у эканамiчнай сферы. Масква iмкнецца да набыцця лакамых кавалкаў беларускай эканомiкi. У сутнасьцi, Лукашэнка супрацiўляецца гэтаму нацiску, але цi доўга яшчэ? Крытыка расейскiх СМI ў адрас Лукашэнкi садзейнiчае фармiраванню неспрыяльнай грамадзянскай думкi пра апошняга, нягледзячы на тое, што ён да нядаўнега часу лiчыўся «верным сябрам» Масквы. Прызнанне дзяржаўнай незалежнасьцi рэспублік, якія знаходзяцца ў складзе Грузii, Паўднёвай Асецiі i Абзхазiі, якую таксама патрабавала i Беларусь, было бы на руку расейскiм уладам, бо апраўдывала бы iх прэтэнзii на дамiнаванне на постсавецкай прасторы. Вынiкам гэтага для Беларусi магло бы быць параджэнне сумненняў у трываласьцi сваей уласнай незалежнасьцi. З лютага 2010 года ў Беларусi на даволi значныя сродкi праводзiцца кампанiя «Гавары праўду», якая з верасьня мае таксама i свайго ўласнага кандыдата ў прэзiдэнты Ўладзiмiра Някляева. Гэтая кампанiя стала магчымай толькi дзякуючы спрыянню з боку Расеi i расейскай фiнансавай падтрымке. Расея працягвае нацiск на Беларусь. Беларусь i „Ўсходняе партнэрства Эўрапейскага Зьвязу» Нягледзячы на iстотныя дэфiцыты трансфармацыйнага працэсу, Беларусь, дзякуючы кагэрэнтнай рэгiянальнай палiтыцы Эўразьвяза, стала ўсё ж такi ўдзельнiцай «Усходняга партнэрства», iнiцыяванага Эўрапейскай Радай 07.05.2009 у Празе. Развiццё дэмакратычных дзяржаўных i грамадскiх структур у краiнах-пераемнiцах СССР, да якiх таксама адносiцца i Беларусь, застаецца найважнейшай мэтай у межах Усходняга партнэрства для Эўрапейскага Зьвязу i iншых эўрапейскiх органаў, такiх як Рада Эўропы i АБСЭ. На першай сесii Грамадзянскага Форуму Ўсходняга Партнэрства, якая адбылася 17.11.2009 у Брюсэлi (яна працягнецца ў лiстападзе 2010 г.), для Беларусi i iншых усходнеэўрапейскiх краiн-удзельнiц былi сфармуляваны наступныя патрабаваннi:

  • спрашчэнне рэгiстрацыi недзяржаўных грамадскiх арганiзацый;
  • стварэнне ўмоваў для свабодных i справядлiвых выбараў;
  • забеспячэнне свабоды СМI;
  • спыненне палiтычных ганенняў на супрацiўнiкаў рэжыма

Эўрапейскiя органы былi заклiканы да лiквiдавання абмяжаванняў у вiзавай палiтыцы i прадстаўлення ў першую чаргу маладым людзям неабмежаванай магчымасьцi на атрыманне адукацыi i прафесiянальнай практыкi. Вынiкi нарадаў дакладваюцца не толькi Эўрапейскай Камiсii i Эўрапейскай Радзе, але i – праз выбранных прадстаўнiкоў ад Форуму – таксама розным платформам Усходняга Партнэрства. Такiм чынам яны трапляюць на павестку дня мультылатэральных арганiзацый Партнэрства, чальцамі якiх з’яўляюцца і прадстаўнiкi ўрадаў. Першы даклад такога тыпу быў прэзентаваны беларускiм спiкерам Сяргеем Мацкевiчам па даручэнню Грамадзянскага Форума 17-га лiстапада 2009 г. Увесну 2011 г. на пасяджэннi мiнiстраў будуць падведзены папярэднiя вынiкi Ўсходняга Партнэрства. Эўрапейскi Зьвяз павiнен будзе ўзмацнiць сваю палiтычную, фiнансавую, грамадскую актыўнасьць у рамках Усходняга партнэрства, для таго, каб надаць пэўнасьць сваёй дзейнасьцi i забяспечыць працягласьць эканамiчных перспектыў i грамадскiх зьменаў. Адсутнасьць бачных i перспектыўных крокаў на доўгiм шляху дэмакратычнай трансфармацыi паслужыла прычынай замарозкi Пагаднення аб партнэрстве i супрацоўнiцтве, заключанага ў 1995 г. Ход Лукашэнкi са зьменай Канстытуцыi ў лiстападзе 1996-га г. яшчэ больш узмацнiў напружанасьць стасункаў з Эўропай. Апроч гэтага, Эўрапейскi Зьвяз адмаўляў дагэтуль палягчэнне вiзавага рэжыму для Беларусi. Мэта Ўсходняга партнэрства па забеспячэннi большай свабоды падарожжаў дае, нарэшце, падставу для перамоў на тэмат палягчэння вiзавага рэжыму, у тым лiку i для Беларусi. 17.11.2009 Рада Мiнiстраў Эўрапейскага Зьвязу даручыла Камiсii падрыхтоўку для перамоваў з Беларуссю. Карыстаючыся крэдытамi МВФ i знаходзячыся, такiм чынам, пад нацiскам гэтай мiжнароднай арганiзацыi, Беларусь узяла курс на рэфармаванне фiнансавай эканомiкi; у той жа самы час мадэрнiзацыя iндустрыi ня рушыцца з месца. Рэфармаванне палiтычных i прававых рамачных умоваў, без якога немагчыма абнаўленне iндустрыi, несумясьцiма з аўтарытарным рэжымам i вольнасьцямi, якiя ён сабе дазваляе. Ciтуацыя ў сферы правоў чалавека застаецца нездавальняючай i з пазiцыi эўрапейскiх арганiзацый:

  • дагэтуль iснуе сьмяротнае пакаранне;
  • па-ранейшаму манiпулююцца выбары;
  • па-ранейшаму дыскрымiнуююцца недзяржаўныя грамадскiя арганiзацыi з праграмамi, накiраванымi на дэмакратычныя пераўтварэннi i выкананне правоў чалавека i маючых кантакты за мяжой, дзейнасьцi такiх арганiзацый чыняцца iстотныя перашкоды;
  • правядзенне дэманстрацый знаходзiцца пад жорсткiм кантролем, перашкоды да iх правядзення здзяйсняюцца пры дапамозе адмiнiстрацыйных мер, у тым лiку i прымяненне кароткатэрміновых турэмных зьнявольванняў;
  • свабода выкладання i навуковых дасьледаванняў застаецца толькi жаданнем. Узмацняецца друк на навукоўцаў i iнстытуты па дасьледаванню грамадскай думкi. Працягваецца байкот незалежнага Эўрапейскага Гуманiтарнага Ўнiверсiтэта, якi знаходзiцца ў выгнаннi. Гiмназiя iмя Якуба Коласа, выкладанне ў якой вядзецца на беларускай мове, працягвае сваё iснаванне толькi як часовая навучальная ўстанова;
  • дырэктывы навучальных планаў адпавядаюць традыцыям сацыялiстычнага iдэалу – перавагi калектыўнага над прыватным, нягледзячы на тое, што пытанне аб пераходзе вышэйшай адукацыi да Балонскай мадэлi падаецца вырашанным. Адмiнiстратыўнае самавольства ўсяляе няўпэўненасьць у выкладчыкаў.

Рэкамендацыi палiтыкам Улiчвая лабiльную мiжнародную сiтуацыю Беларусi, для Эўрапейскага Зьвязу было бы мэтазгодна развiць двайную стратэгiю: У першую чаргу яна павiнна быць накiравана на развiццё эканамiчных стасункаў у рамках Усходняга партнэрства, а таксама бiлатэральна, для таго, каб садзейнiчаць мадэрнiзацыi беларускай iндустрыi i сельскай гаспадаркi, не вызваляя пры гэтым рэжым ад абавязкаў да дэмакратычных рэформаў згодна крытэрыям лiстападаўскай Парыжскай Хартыi 1990 г. Па-другое, двайная стратэгiя павiнна арыентавацца на зьвязванне i аб’яднанне бiлатэральнага i мультылатэральнага супрацоўнiцтва розных структур беларускай грамадзянскай супольнасьцi з грамадзянскай супольнасьцю краiн Эўрапейскага Зьвязу, незалежна ад стану адносiнаў на дзяржаўным узроўнi. Для разьвiцця прававой дзяржавы, сацыяльнай справядлiвасьцi, адукацыi i грамадзянскай супольнасьцi мэтазгодна было бы накiраваць дзеяннi ў межах Усходняга партнэрства на супрацоўнiцтва з урадавымi платформамi. Да гэтага непасрэдна адносяцца:

  • бязпошлiнныя выдачы вiз;
  • садзейнiчанне ў разьвiццi мясцовага назiрання за выбарамi;
  • адукацыйныя праграмы i магчымасьць практыкi ва ўсiх галiнах для маладых беларусаў i беларусак;
  • аб’яднанне грамадзянскiх iнiцыятыў з абодвух бакоў (напрыклад, Праграма падтрымкі ад Федэральнага Ўраду ФРГ);
  • канферэнцыi пра Беларусь у навуковай, грамадзянскай i палiтычнай галінах;
  • арганiзацыя ў Эўрапейскiм Зьвязе i краiнах-чальцах ЭЗ упаўнаважаных для супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасьцю Беларусi.