Стратэгiчны дакумент 2012

Published by Menschenrechte in Belarus on

Стратэгiчны дакумент да сiтуацыi ў Беларусi i парады Эўрапейскаму Звязу i дзяржавам ЭЗ па прыняццю актыўный дзеянняў у адносiнах да Беларусi

Стратэгiчны дакумент да сiтуацыi ў Беларусi i парады Эўрапейскаму Звязу i дзяржавам ЭЗ па прыняццю актыўный дзеянняў у адносiнах да Беларусi. I Сiтуацыя Аляксандр Лукашэнка, аднаасобны гаспадар у «доме Беларусь», бессаромна душыць усялякiя праяўленнi незадаволенасцi сваiм рэжымам у грамадскiх i палiтычных колах краiны, а адмову Эўрапейскага Звязу, якi, апроч усяго, заняты сваiмi ўласнымi праблемамi ў сувязi с крызiсам эўра, ад паглыбленага супрацоўнiцтва кампенсуе за кошт льготных умоваў на пастаўку газа i нафты з Расеi, а таксама за кошт крэдытаў з Масквы. Эканамiчная сiтуацыя ў краiне палепшылася, i адпаведна ўзмацнiлася пазiцыя Лукашэнкi сярод насельнiцтва. Адначасова рэжыму Лукашэнкi ў хуткiм часе давядзецца сутыкнуцца з новымi выпрабаваннямi: канчатковае ўваходжанне Расейскай Фэдэрацыi ў Сусветную Гандлёвую Арганiзацыю ў чэрвенi 2012 года – а Менск i Астана цесна звязаны трылатэральнымi дамоўленасцямi з РФ у рамках «Эўразiйскай Эканамiчнай Прасторы» – прымушае Менск да прыняцця абавязкаў Масквы ў СГА (ВТО). На расейскам рынку з’ўляюцца новыя канкурэнты беларускiм таварам. Свабода дзеянняў Масквы ў манiпуляцыях у вызначэннi цэн на нафту i газ на карысць такiх палiтычна лаяльных клiентаў, як Беларусь, слабее. У чарговы раз Менску давядзецца сутыкнуцца з дагэтуль невырашанай праблемай абнаўлення ўласнага вытворчага патэнцыялу. Здзяйсненне мадэрнiзацыi як асновы дасягнення самастойнасцi дзяржавы немагчыма без наладжвання стасункаў на аснове ўзаемапаразумення памiж Эўразвязам i Беларуссю. У той час, як расейская палiтыка ў дачыненнi да Беларусi пагражае краiне ў перспектыве стратай самастойнасцi, у супрацоўнiцтве з Эўрапейскiм Звязам незалежнасць беларускай дзяржавы – зыходны пункт i асноўная ўмова. Тэма мадэрнiзацыi з’ўляецца важнай часткай дыялогу ЭЗ з грамадзянскай супольнасцю Беларусi, перакананым у яе неадкладнай неабходнасцi. Гэтая тэма магла бы быць цэнтральнай i асноватворнай у супрацоўнiцтве Эўрапейскага Звязу i краiн ЭЗ з урадам, прадпрыемствамi i грамадзянскай супольнасцю Беларусi i адчынiць краiне пазiтыўныя перспектывы на мiжнароднам рынку. У наяўнасцi нефармальных кантактаў з асобнымi часткамi дзяржаўнага апарату ў гэтай галiне няма нястачы. Пуцiн, сутыкнуўшыся пасля свайго перавыбрання на пасаду прэзiдэнта Расеi з нарастаючымi палiтычнымi пратэстамi на плошчах i вулiцах Масквы i iншых гарадоў, зноў аб’ядноўваецца з Лукашэнкам на полi палiтычнай барацьбы супраць дэманстрацый пазапарламенцкай апазiцыi, якiя ахапiлi ўсю краiну. Пры гэтым выкарыстоўваюцца аўтарытарныя метады, замацаваныя ў закандаўстве. 23 верасня 2012 года ў Беларусi адбылiся парламенцкiя выбары. Назiральнiкi назвалi iх самымi сумнымi i змрочнымi за ўвесь перыяд праўлення Лукашэнкi. Яны выявiлi ўсю глыбiню крызiса, у якiм знаходзiцца як рэжым, так i апазiцыя. Пасля таго, як за тыдзень да выбараў частка апазiцыi заявiла, што адклiкае сваiх кандыдатаў i заклiкала да байкоту выбараў, у нiх узяло ўдзел толькi 313 кандыдатаў на 110 месцаў у i без гэтага не маючай уплыву палаце прадстаўнiкоў. Пра парушэннi беларускага закону аб выбарах i мiжнародных нормаў на ўсiх этапах выбараў – пачынаючы з складу выбарчай камiсii i канчаючы падлiкам галасоў у дзень выбараў – заяўлялi як лакальныя, так i мiжнародныя назiральнiкi. Паводле афiцыйных падлiкаў, працэнт удзелу ў выбарах скдадае 74,4. Назiральнiкi ацэньваюць гэтыя лiчбы як завышаныя на 10-15%. Нiзкi працэнт удзелу ў выбарах дазваляе зрабiць вывад пра тое, што давер насельнiцтва ўраду аслабляецца, а нелiгiтымная дзяржаўная элiта ўсё больш iзалюецца ад грамадства. Пра гэтае ж сведчаць i вынiкi сацыялагiчных апытанняў. У сваёй барацьбе з Лукашэнкам Эўрапейскi Звяз прыняў шэраг санкцый (забарона ўезду, замарожванне рахункаў i т.д.) як да самога прэзiдэнта Беларусi, так i да 242 членаў дзяржўнага аппарата, а таксама i да некаторых прыблiжаных яму прадпрымальнiкаў (стан на сакавiк 2012). Калi пакiнуць у боку пытанне пра рэлеавнтнасць гэтых мераў для палiтыкi i эканомiкi краiны, то можна сказаць, што яны з’яўляюцца актам салiдарнасцi з асобамi, пераследуемымi рэжымам па палiтычных матывах i якiя сталi ахвярамi дзяржўнай юстыцыi. Многiя з палiтычна пераследуемых вымушаны зносiць здзекi ў турмах. 13 палiтвязняў, у лiку якiх i затрыманыя пасля прэзiдэнцкiх выбараў у снежнi 2010 года лiдэры апазiцыi i вядучыя грамадскiя дзеячы, такiя, як кiраўнiк партыi Мiкалай Статкевiч i праваабаронца Алесь Бяляцкi, знаходзяцца на асаблiва жорсткiх умовах у працоўных лагерах i турмах. Мiжнароднае супольнiцтва таксама занепакоена назiрае за сiтуацыяй з правамi чалавека, якая ўсё больш пагаршаецца. 5 лiпеня 2012 года Рада ААН па правах чалавека прыняла рашэнне аб увядзеннi пасады спецыяльнага дакладчыка па сiтуацыi з правамi чалавека ў Беларусi. Рада ААН па правах чалавека патрабуе неадкладнага вызвалення палiтвязняў, раследавання падазрэнняў аб катаваннях i спынення ўсялякiх юрыдычных i адмiнiстратыўна-палiцэйскiх пераследаванняў грамадзян краiны, якiя змагаюцца за свабоднае выказванне сваiх канстытуцыйных правоў. II Эўрапейскi Звяз i Беларусь У рамках Усходняга Партнэрства Эўрапейскi Звяз ня толькi працягвае супрацоўнiцтва з урадамi краiн гэтага рэгiёну (Арменiя, Азербайджан, Беларусь, Грузiя, Малдова i Украiна), але ён таксама распачаў усталёўваць сувязi з знаходзячымiся ў стадыi фармiравання структурамi грамадзянскай супольнасцi, з мэтай паскорыць працэс палiтычнага i эканамiчнага зблiжэння гэтых краiн i Эўразвяза. Тая мадэль супрацоўнiцтва з грамадзянскiмi супольнасцямi названых краiн, якая практыкуецца зараз – штогадовыя мерапрыемствы Платформ Грамадзянскай Супольнасцi Ўсходняга Партнэрства – недастаткова эфектыўна i заводзiць у тупiк, што аднадушна прызнаюць усе яго ўдзельнiкi, нягледзячы на станоўчыя даклады па вынiках праведзеных сесiй. Такi спосаб дзейнасцi ня можа забяспечыць прадуктыўнасцi i перспектыўнасцi гэтага важнага працэса. Працэс зблiжэння Эўрапейскага Звязу i краiн, што ўваходзяць ва Ўсходняе Партнэрства, павiнен быць накiраваны на ўсталяванне сувязi памiж гандлёва-прамысловымi складальнiкамi эканамiчнай мадэрнiзацыi i адпаведнымi сацыяльнымi працэсамi, перш за ўсё, на адукацыю i адаптацыю фармiруючыхся структур да сучасных формаў камунiкацыi i мэнэджмента. Iнструменты супрацоўнiцтва Эўразвязу з грамадзянскай супольнасцю знаходзяцца яшчэ ў даволi зародкавам стане i патрабуюць якаснага ўдасканалення. «Каляровыя рэвалюцыi» на постсавецкiм абщары, а таксама на Заходнiх Балканах паказалi, што звяржэнне аўтарытарнага рэжыму не прыводзiць аўтаматычна да стабiльнай дэмакратыi. Зыходзячы з гэтага вопыту, Эўразвязу варта зрабiць стаўку на ўмацаванне грамадзянскай супольнасцi ў Беларусi, што ў доўгатэрмiнрвай перспектыве можа прынесцi больш рэзультатаў. Асаблiвасцю Беларусi да таго ж з’яўляецца тое, што афiцыйны рэжым ня можа быць партнэрам Эўразвязу на засадзе масавых пераследванняў i арыштаў, а таксама з прычыны неаднаразова праяўленай неблаганадзейнасцi. Менавiта таму Эўрапескi Звяз павiнен у першую чаргу разгледжваць грамадзянскую супольнасць як свайго асноўнага партнэра. Разпачаты ў гэтым годзе дыялог пра мадэрнiзацыю памiж Эўразвязам i грамадзянскай супольнасцю Беларусi можна лiчыць важным крокам у правiльным кiрунку. У сферы супрацоўнiцтва з грамадзянскай супольнасцю важным iнструментам з‘яўляецца Форум Грамадзянскай Супольнасцi Ўсходняга Партнэрства. Менавiта ў Беларусi, чыi арганiзацыi асаблiва актыўны ў Форуме, ён пасадзейнiчаў усталяванню i ўмацаванню сувязей асобных адзiнак грамадзянскай супольнасцi памiж сабою. Вялiкую ролю адыгрывае таксама супрацоўнiцтва i абмен вопытам з замежнымi арганiзацыямi ў рамках Усходняга Партнэрства. Акрамя таго, Форум мог бы выступаць у ролi кампетэнтнага дарадчыка i пасрэднiка для Эўразвязу. Адначасова Форум Грамадзянскай Супольнасцi Ўсходняга Партнэрства па-ранейшаму не мае адэкватнай арганiзацыйнай структуры, якая бы забяспечвала паслядоўную i эфектыўную працу. У планах маецца стварэнне Сэкрэтарыяту, доўгатэрмiновае фiнансаванне якога гарантуе Эўразвяз. Варта таксама разгледзець магчымасць прадстўлення дастатковай колькасцi сродкаў для самастойнага фiнансавання тых цi iншых праэктаў. Малаверагодна, што дэфiцыты, якiя iснуюць у сферы каардынацыi ў Грамадзянскiм Форуме i яго легiтымных паўнамоцтваў, могуць быць лiквiдаваны на палiтычным узроўнi без адначасовага ўмяшання ў яго аўтаномiю. Форуму трэба будзе самастойна прыкласцi сiлы да павышэння сваёй працаздольнасцi. Каб забяспечыць незалежнасць Форума ад выканаўчых уладаў Эўразвязу, неабходна, кааб ЭЗ перш за ўсё падтрымаў экспертызу i даў iнструменты для яе здзяйснення. Апроч дыялогу пра мадэрнiзацыю i дзейнасцi Форума Грамадзянскага Супольнiцтва, беларускаму грамадзянскаму супольнiцтву таксама неабходна далейшая фiнансавая падтрымка. Пры гэтым фiнансаванне павiнна быць па магчымасцi разгрупаваным i ахоплiваць як мага больш арганiзацый i структур, для таго, каб папярэдзiць манапалiзацыю i свесцi да мiнiмуму ўцечку сродкаў на падтрымку несур’ёзных арганiзацый. Размеркаванне сродкаў на садзейнiцтва грамадзянскаму супольнiцтву Беларусi павiнна быць адаптавана да асаблiвых умоваў аўтарытарнага рэжыму ў краiне i пазбаўлена бюракратычных перашкод. Доўгiя i марудныя працэдуры падачы заявак, а таксама дэтальная фiнансавая справаздача, якая патрабуецца ў такiх выпадках, немагчыма ў Беларусi, дзе арганiзацыi часцяком вымушаны дзейнiчаць ва ўмовах нелегальнасцi. Дзейнасць незалежных арганiзацый падтрымкi паказвае, што выдача сродкаў магчыма больш прасцейшым спосабам. Пытанне аб тым, з якiх крынiц будзе атрымана фiнансаванне – з ужо наяўных структур Эўразвязу, цi з знаходзячагася ў стадыi фармiравання «Эўрапейскага Фонду Дэмакратыi» – з’яўляецца другарадным. Вялiкая роля надаецца ўпаўнаважаннаму Эўрапейскага Звязу па правах чалавека, адной з асноўных задач якога з’яўляецца супрацоўнiцтва з грамадзянскiмi супольнiцтвамi ўсходнеэўрапейскiх партнэраў, а таксама стварэнне акадэмiчных цэнтраў i кафедр па вывучэнню трансфармацыйных працэсаў ва Ўсходняй Эўропе, напрыклад, ва Эўрапейскiм Гуманiтарнам Унiверсiтэцi ў Вiльнi, а таксама i ў iншых унiверсiтэтах. Важную ролю ў гэтым на перспектыву арыентаванам працэсе могуць адыграць Беларускiя Акадэмii, заснаваныя беларусамi i для беларусаў, якiя жывуць за мяжой. Iдэi стварэння ўрада ў выгнаннi альбо аднаўлення палiтычных структур Рады, заснаванай у 1919 годзе ў эмiграцыi, наўрад цi знайдуць шырокую падтрымку, паколькi, нягледзячы на ўсе палiтычныя канфлiкты з урадам Беларусi i дэфiцыты яго легiтымнасцi, няма намеру канчаткова зачынiць усе дзверы да супрацоўнiцтва з нiм. Адказны за Ўсходняе Партнэрства камiсар ЭЗ Фюле неаднаразова выказываўся на карысць развiцця актыўных адносiн з грамадзянскiмi супольнасцямi краiн Усходняга Партнэрства. III Парады i рэкамендацыi 1. Распрацоўка канцэпцыi супрацоўнiцтва з грамадзянскiм супольнiцтвам у сферы дзяржаўнага парадку, iндустрыяльна-прамысловай базы, уключна сельскую гаспадарку i сацыяльныя структуры i арганiзацыi краiны; 2. Заснаванне цэнтраў i кафедр, якiя будуць спецыялiзавацца на пытаннях трансфармацыi, пры унiверсiтэтах i навуковых iнстытутах, як у Заходняй, так i ва Ўсходняй Эўропе. Iх мэта – фармiраванне акадэмiчнага i прафесiйна кампетэнтнага персаналу. Сiстэматычнае супрацоўнiцтва з ужо створанымi даследчымi арганiзацыямi, якiя актыўны ў грамадзянскай супольнасцi (такiя як Незалежны Iнстытут Сацыяльна-Эканамiчных i Палiтычных Даследванняў), павiнна быць важнаю часткаю гэтай перспектывы. 3. Скасаванне вiзавага рэжыму мае вялiкае псiхалагiчнае значэнне для давернага ўспрымання Ўсходняга Партнэрства ва Ўсходняй Эўропе, а менавiта ў той частцы Ўсходняй Эўропы, якая да сённяшнега дня разглядае сябе як ушчэмляная з боку Эўразвязу Эўропа. 4. Патрабаванне аб пераносе Чэмпiянату Свету па хакею ў 2014 годзе з Менска ў iншае месца павiнна застацца на мiжнародным парадку дня, нягледзячы на пазiцыю Мiжнароднай Асацыяцыi па хакею, выказанную ею ў чэрвенi 2012 года, аб захаваннi за Менскам права правядзення там чэмпiянату. 5. Фiнансавыя сродкi Нямеччыны на патрэбы грамадзянскай супольнасцi варта выкарыстаць у наступных мэтах:

  • гуманiтарная дапамога асобам, пераследуемым па палiтычных матывах i iх сем’ям;
  • вылучэнне трансфармацыйных працэсаў у палiтыцы, грамадстве, эканомiке i адукацыi ў асобную тэматыку навучання, прафесiйнай адукацыi i навуковых даследванняў;
  • падтрымка незалежных СМI

6. Немалаважна роля Захаду ў падтрымцы эканамiчнай стабiльнасцi рэжыму Лукашэнкi. У першую чаргу тут варта назваць выдадзены Мiжнародным Валютным Фондам крэдыт, а таксама попыт заходняй прамысловасцi на нафтавыя прадукты з Беларусi. Пастўка гэтых прдуктаў на вываз складае прыкладна 40 % ад усяго экспарту краiны i з’яўляецца адной з найважнейшых крынiц паступлення даходу ў казну прэзiдэнцкага апарата. Варта перагледзець ролю, якую ў гэтым адыгрывае Эўразвяз. Неабходна ўзмацнiць санкцыi ЭЗ. Мае сэнс налажыць санкцыi на канкрэтныя прадпрыемствы – у першую чаргу на нафтаапрацоўваючыя.